Выбор ГиКа

Праект "Ліхтар" збірае  неардынарныя, вострыя і займальныя кнігі. Кнігі, якія захапляюць сутнасць дзяцінства і напал юнацкасці - самыя розныя, але бясспрэчна таленавітыя і аб'ектыўна годныя высокай адзнакі. 

 

А так сама ідэі па рабоце з імі -  ад цалкам традыцыйных да дзівацкіх.

 

Усе наяўныя матэрыялы да  Ліхтара размешчаны на сайце. Раней мы дзяліліся толькі сваімі напрацоўкамі, але з часам на сайце сталі з'яўляцца ідэі нашых адмыслоўцаў.  Чым больш ідэй, тым большы выбар!

 

Ніжэй вы можаце знайсці актуальны спіс "Лiхтара", які абнаўляецца па меры выхаду новых значных кніг.

 

Палажэнне аб рабоце праекта “Ліхтар”

 

 

Ліхтар 2022-2023

 

от 0 до 6

adboge_e._yamina_0.jpg

Адбоге, Э. Яміна / Эма Адбоге; іл. аўтара; пер. Н.Кандрусевіч. — Мінск: Koska, 2020. — 34 с.

Лёгка зразумець, чаму «Яміну» абралі лепшай дзіцячай кнігай Швецыі ў 2018 годзе. У ёй цалкам безапеляцыйна заяўляецца адзін з галоўных прынцыпаў дзяцінства — імкненне да гульні заўсёды пракладзе сабе дарогу. Аўтар Эма Адбоге паказвае відавочнасць гэтага факту з гумарам і стойка устрымліваецца ад якіх бы там ні было дарослых ацэначных меркаванняў. У выніку перад чытачом аказваецца жывы нічым не замутненный фрагмент гульнявой стыхіі. 

 

падрабязней пра кнігу \ ідэі для работы

andersan_lena._mulan_i_babulya.jpg

Андэрсан, Л. Мулан і бабуля / Лена Андэрсан. — Мінск : Koska, 2019. — 26 с.

Цудоўная кніжка для самых маленькіх. Дзень маленькай Мулан у малюнках, словах і караценічкіх сказах. Дзіцячая рэчаіснасць, як яна ёсць. Такой кнігі на беларускай вельмі не хапала. Спадзяюся, гэта толькі першая ластаўка ад выдавецтва «Koska») 

 

падрабязней пра кнігу  \  матэрыялы для работы \ Усмешлівыя Цуды

burlak_v._fantazyurki.jpg

Бурлак, В. Фантазюркі / Вера Бурлак; маст. А. Пакроўскі, В. Лемешава. — Мінск : Галіяфы, 2018. — 52 с.

Толькі прачытаўшы да канца, зразумела, што менавіта гэтай кнігі мне адчайна не хапала. Таго сапраўднага адчування дзяцінства, якое нельга падрабіць. Таго, што не перакладаецца з іншых моваў, бо нарадзілася і жыве тут. Дзіўная кніга, якая абавязкова ўвойдзе ў канон беларускай дзіцячай літаратуры.

 

bergstrem_g._superkniga_pra_bila_z_bolayu.jpg

Бэргстрэм, Гуніла. Суперкніга пра Біла з Болаю (Біл разумны, а Бола вясёлая) / Гуніла Бэргстрэм; пер. Андрэя Хадановіча, Надзеі Кандрусевіч, Алесі Башарымавай. – Мінск : Кнігазбор, 2017. – 64 с.

Свята нараджэння малодшай дачушкі азмрочваецца разуменнем, што яна не такая як усе – у маленькай Болы парушэнне псіхафізічнага развіцця. З такім дыягназам не да смеху, але што малой да іншых. Гэта іншыя не такія як яна. А ў Болы ўсё цудоўна. З гумарам пра сумнае. Жарты ды прыколы. Цудоўны вершаваны пераклад са шведскай мовы.

 

падрабязней пра кнігу  

vislander_yu._krumkach_kazha_nelga.jpg

Вісландэр, Ю. Крумкач кажа нельга / Юя Вісландэр; маст. С.Нурдквіст; пер. Н.Кандрусевіч. — Мінск : Koska, 2018. — 18 с.

 

В книгах для малышей каждое слово на своем месте, каждый звук не случаен. Что мы видим в истории с Крумкачом? Это рассказ о запретах и их бессмысленности. Мама Му катается на качелях, плюхает по лужам, съезжает с горок, читает, а Крумкач закатывает глаза, причитает (то самое «Ушчыкніце мяне за пёркі!») и стоит на своем: коровам «нельга» так себя вести. Кто здесь Мама Му и Крумкач? Родитель и ребенок? Общество и человек? Учитель и ученик? Посредственность и талант?

падрабязней пра кнігу  \  матэрыялы для работы \  яшчэ матэрыялы для работы

vislander_yu._mama_mu_krumkach_i_kalyady.jpeg

Вісландэр, Ю. Мама Му, Крумкач і Каляды / Юя Вісландэр; маст. Свэн Нурдквіст; пер. са швед. Н. Кандрусевіч. — Мінск : Koska, 2020. — 24 с.

Вось чаго не бывае зашмат, так гэта гісторый пра Крумкача і Маму Му на беларускай мове. Як яны сустрэліся, гэтая легендарная парачка? Што рабілі на Каляды?  І бонусам — Калядны сшытак, з размалеўкамі, налепкамі і гульнямі.

 

Усмешлівыя Цуды

vislander_yu._mama_mu_paranilasya.jpg

Вісландэр, Ю. Мама Му паранілася / Юя Вісландэр; маст. С.Нурдквіст; пер. Н.Кандрусевіч. — Мінск : Koska, 2018. — 26 c.

Балюча, калі параніўся. Цяжка, калі балюча. І так цяжка сказаць праўду, калі знарок не дапамог параненаму. Але ж Крумкач пераадольвае сябе, ён сазнаецца Маме Му ў сваім благім учынку і адразу злятае, каб не чуць нараканняў. Але мудрая Мама Му ўжо даўно здагадалася аб усім.

 

матэрыялы для работы

2588.png

Гапеева, В. Дзве Авечкі / Вольга Гапеева; маст. Марта Герашчанка. — Мінск : Галіяфы, 2017. — 68 с.

Авечак шмат не бывае! Асабліва такіх мілых. Асабліва ў вершах. А ўжо калі авечкі з Беларусі і Панда з Шанхаю — бяспройгрышная камбінацыя.  Некаторыя часткі вам абавязкова захочацца вывучыць на памяць. А некаторыя — падправіць. Тэкст не вельмі роўны, але вельмі смачны. Як кавуновы сок. Бэээ!

 

падрабязней пра кнігу  \  Усмешлівыя Цуды (хутка)

kalyhanki.jpg

Калыханкі / уклад. Святлана Тоўсцік; маст. Ганна Сілівончык. — Мінск : Галіяфы, 2018. — 48 с.

Асаблівы падарунак мамам і тым, хто рыхтцецца стаць мамамі. Тым, хто хоча амастойна спяваць сваімі крошкамі, самыя першыя песенькі на беларускай. Астатнія могуць проста слухаць дыск.

 

матэрыялы для работы 

karl_e._velmi_galodny_vusen_0.jpg

Карл, Э. Вельмі галодны вусень / Эрык Карл. — Мінск : Галіяфы, 2019. — 22 с.

У 2019 годзе кніжка-карцінка «Вельмі галодны вусень» адзначыла паўвекавы юбілей. Колькасць моў, на якія яе перавялі, вымяраецца дзесяткамі. Беларускі увайшоў у іх лік роўна да юбілею. Сімвалічна. Але яшчэ сімвалічна тое, што ў дзіцячыя пакоі Беларусі ўваходзіць легендарная кніга, якая шмат у чым вызначыла аблічча сучаснай кнігі для маленькіх.

 

ronya.jpg

Ліндгрэн, А. Роня, дачка разбойніка / Астрыд Ліндгрэн; худ. Ілон Уіклэнд; пер. са швед. Н. Кім. — Мінск : Пазітыў-цэнтр, 2020. — 193 с.

Невозможно пройти мимо еще одной жемчужины мировой детской литературы, переведенной на беларусский язык. Это известная сказочная повесть Астрид Линдгрен «Роня, дачка разбойнiка» про девочку, воспитанную разбойничьим кланом. Роня стоит в одном ряду с наиболее интересными героинями-девочками от Алисы до Гермионы.

інтэрактыўныя чытанні ў цемры, сцэнар

2060.png

Лундберг, С. Віта Белая Крэска / Сара Лундберг; пер. са швед. Надзеі Кандрусевіч. — Мінск : Кнігазбор, 2014. — 36 с.

Знакамітая гісторыя пра дзяўчынку, якая малюе крэскі на дарогах — дакладна пасярэдзіне. Яе завуць Віта. А ў яе вялізным банце жывуць чалавечкі — Зялёны і Чырвоны. Віта ведае, што ў незразумелых абставінах — лепш за ўсё пачынаць маляваць крэскі. Усе мы калі-небудзь сустрэнемся — на іншым пераходзе. І нават машыне, якая вельмі-вельмі спяшаецца, калі-небудзь трэба спыніцца. Цудоўныя малюнкі і цудоўная дзяўчынка, з якой вы пасябруеце.

Праслухаць урывак з кнігі: vkfacebookinstagram

skmbt_c22423022212310_0001-1-scaled-e1677060172696-768x1086.jpg

Нурдквіст, С. Вялікая кніга прыгод Пэтсана і Фіндуса / Свэн Нурдквіст; пер. са швед. Н.Кандрусевіч. — Мінск : Koska, 2023. — 150 с.

 

Для тых, у каго адна гісторыя занадта хутка заканчваецца!  

10 гісторый і прыемныя дапаўненні да знакамітай парачкі: шыкоўныя ілюстрацыі, у дынаміцы іх стварэння, крыху пра галоўных герояў, крыху пра аўтара.

nurdkvist_s._kalyadnaya_kasha.png

Нурдквіст, С. Калядная каша / Свэн Нурдквіст; пер. Надзеі Кандрусевіч; іл. Свэна Нурдквіста. — Мінск: Кнігазбор, 2017. — 36 с.

Калядная казка пра гномаў і кароткую чалавечую памяць. Добра, што нават маленечкія істоты могуць мець вялікае сэрца. Яшчэ лепш, калі героі ўспамінаюць, як важна быць добрым і ўважлівым да маленькіх памочнікаў.

y3xxcw2emnzot7ah8hvtsw.jpg

Рауд, П. Чудесный сад / Пирет Рауд; пер. Е. Матиевской. — Минск: Попурри, 2022. — 48 с.

 Книга вызывают желание рисовать даже у тех, кто рисовать не умеет – отличное продолжение для чтения!

А сам текст – проводить параллелии, сомневаться, думать о чудесном и раскрашивать не только карандашами. Подробнее / тэатралізаваныя чытанні на беларускай мове па матывах кнігі

6613859.png

Старк, У. Дыктатар / Ульф Старк; пер. Насця Лабада, Ольга Рімзакова; маст. Лінда Бундэстам. — Мінск: Логвінаў, 2012. — 37 с.

 Хто павінен баяцца дыктатара? Усе. Хто павінен суцяшаць дыктатара? Усе. Хто павінен услаўляць дыктатара? Усе.

Але калі дыктатар яшчэ зусім маленькі, ён можа ў рэшце рэшт застацца ў адзіноце, бо наўрад ці загадаеш камусьці быць тваім сябрам.

 

stark_u._zvyary_yakih_nihto_ne_bachyu_aproch_nas.jpg

Старк, У. Звяры, якіх ніхто не бачыў, апроч нас / Ульф Старк, Лінда Бундэстам; пер. са швед. А. Башарымавай. — Мінск : Koska, 2019. — 52 c.

Гульня колераў, формаў і  слоў. З аднаго боку — вечныя тэмы, спакаваныя ў дзіцячыя вершы, якія легка пазнаюць дарослыя. Я — Мы. Мары — рэчаіснасць. Знешняя і ўнутраная прыгажосць. Цяга да нязведанага — хатняя ўтульнасць. Маленькі мір — вялікі космас. Чаканне дружбы (наіўнае і, магчыма, бясконцае). З другога боку — дзіцячыя вершы, вясёлыя і лёгкія, у якіх можна не вычытваць нічога лішняга. Ульф Старк ў перакладзе Алесі Башарымавай плюс шыкоўныя ілюстрацыі Лінды Бундэстам — і цягне зазірнуць ў сябе.  Яны там? Звяры, якiх нiхто ня бачыў?

 

падрабязней пра кнігу  \ Усмешлівыя Цуды  (хутка)

2196.png

Хадановіч, А. Нататкі Таткі / Андрэй Хадановіч; мал. Наталіі Клічко — Мінск : Медыял, 2015. — 80 с.

Такія сабе вершы на ўсе выпадкі жыцця. Трэба пайсці пакарміць качак, пагайдацца на арэлях ці паехаць у грыбы — калі ласка.Трэба паплёскацца ў ванне, але без патопу і каб за сабой потым прыбралі — штось напісалася. Звярнула мама ўвагу, што цукеркі ядуцца лепей за боршч — трэба ратаваць сітуацыю. :) Найчасцей дапамагае. А калі не, то прынамсі настрой падымае.

yak_vasil_zmeya_peramog.png

Як Васiль Змея перамог: беларуская народная казка / апрац. А.Якімовіча; маст. Кацярына Дубовік. — Мінск : Попурри, 2019. — 28 с.

Белорусская народная сказка в обработке Алеся Якимовича и с иллюстрациями Катерины Дубовик. Читается легко-легко. А уж иллюстрации поразглядывать — отдельное приключение. (Почти) черно-белая история, рассказанная Катей Дубовик на 12 разворотах, с обаятельным до предела Змеем. Каждый разворот рассматривать и рассматривать: детали, нюансы, еще раз детали. Книга вышла в издательстве “Попурри” — на русском и белорусском языках. Мы влюбились в белорусский вариант.

 

падрабязней пра кнігу \ матэрыялы для работы 

yanash._ah_yakaya_cudounaya_kraina_panama.jpg

Янаш. Ах, якая цудоўная краіна Панама / Янаш; пер. з ням. І.Паляковай. — Мінск: Галіяфы, 2020 — 48 с.

На беларускай мове выдадзена першая кніга з мега-папулярнай серыі пра Мядзведзіка і Тыгрыка, створаная класікам еўрапейскай дзіцячай літаратуры нямецкім аўтарам і ілюстратарам Янашам. Для беларускіх чытачоў выхад «Ах, якая цудоўная краіна Панама» — выдатная навіна. Таму што пазнаёміцца з такімі дзіцячымі кнігамі — гэта пазнаёміцца з эталонам, не пабаюся гэтага слова.

 

матэрыялы для работы (хутка)

yasminska_n._spodachak_dlya_cmoka.jpg

Ясмінска, Н. Сподачак для цмока / Надзея Ясмінска; іл. Святланы Міхалап. — Мінск : Кнігазбор, 2020. — 40 с.

У невялікай аповесці для дашкольнікаў Надзея Ясмiнска прапануе свой погляд на тэму дзіцячых страхаў. Ужо колькі разоў на старонках кніг з'яўляліся падканапныя монстры! Усё ім мала.

Аднак яна выглядае цалкам на сваім месцы ў кантэксце еўрапейскім — сярод кніг, якія сфармавалі пэўную каляіну для сюжэтаў аб пачварах, якія не даюць дзецям спаць начамі. У такіх гісторыях дзіця звычайна самастойна, без дапамогі дарослых, спраўляецца са страхам, знаходзіць спосаб паглядзець монстрыку ў вочы, часцей за ўсё пасябраваць з ім, пераацаніць сваю трывожнасць і зрабіць важны крок у бок сталення, эмацыйнага — так дакладна. Усё гэта ёсць у казцы пра цмока.

 

падрабязней пра кнігуГуляйма разам  са сподачкам! \ Усмешлівыя Цуды 

от 6 до 12

bary_d._m._piter_pen.jpg

Бары, Д. М. Пітэр Пэн / Джэймс Мэцью Бары; пер. Уладзя Лянкевіча; іл. Кацярыны Дубовік. — Мінск: Кнігазбор, 2017. — 192 c. — (Каляровы ровар)

Скептики могли бы сказать, что в выходе на белорусском языке классического произведения, уже переведенного на десятки других языков, не стоит искать большое событие. Но это не так. Появление шедевров мировой литературы на национальном языке обогащает культуру. Это тем вернее, когда над текстом работает один из известнейших современных поэтов, а над иллюстрациями — один из самых ярких современных иллюстраторов. Да, это определенно событие.

 

матэрыялы для работы

vislander_yu._yordzis.jpg

Вісландэр, Ю. Ёрдзiс / Юя Вісландэр; маст. Лота Гефенблад; пер. Н. Кандрусевіч. — Мінск : Koska, 2018. — 102 с.

Ура! Вось што хочацца сказаць пра новую кнігу Юі Вісландэр на беларускай мове. Пераклала яе Надзея Кандрусевіч, а ўсе яе пераклады цудоўныя. Кніга для дзяцей ад 6-ці гадоў, лёгкі склад, шмат гумару, прыгод, сяброўства і ўсяго, чым напоўнена жыццё любога дзіцяці.

skmbt_c22422090117330_0001-scaled-e1662460133497.jpg

Вітка, В. Плыў па моры чамадан / Васіль Вітка. — Мінск : Koska, 2021. — 60 с.

Вершы Віткі і дзіцячыя малюнкі ў якасці ілюстрацый — добры мікс да навагодніх святаў. Традыцыі, сямейнасць, пярклічка старога і новага, рытм-песня, вядомыя намі, але нечаканыя для дзяцей павароты ў вершах. І гульня «пазнай літары» — дзіцячая фантазія, якая відавочна пераплёўвае дарослую.

 

падрабязней пра кнігу

volski_l._kazimir_malevich_dlya_dzyacey.jpg

Вольскі, Л. Казімір Малевіч для дзяцей / Л.Вольскі, А.Глобус, А.Хадановіч. — Вільнюс : Логвінаў, 2017. — 110 с.

Вось калі хто пытаецца, якімі павінны быць падручнікі для школ, дык вось вам узор. Здаецца, сур’ёзнае выданне: біяграфія мастака, мастацтвазнаўчая інфармацыя, рэпрадукцыі – але як зроблена! Гэта і не энцыклапедыя – жанр, які цалкам вырадзіўся цягам апошніх 10 гадоў у дзіцячым кнігавыданні, і не папулярная гісторыя, якую так доўга і цягамотна чытаць – гэта вельмі сучасны комплекс, які ўвабраў у сябе ўсё найлепшае ад жанраў-папярэднікаў, кніга, якая дынамічна, ярка, дакладна і насычана разгортвае перад чытачом гісторыю мастака і ягонай эпохі.

205820.jpg

Жвалеўскі, А. Гімназія № 13 / Андрэй Жвалеўскі, Яўгенія Пастэрнак; пер. з рус. Раісы Баравіковай. — Мінск : А. М. Янушкевіч, 2017. — 376 с.

С нетерпением ждали, когда книга соберет нужную сумму через краундфайдинг, чтобы получить свой экземпляр. Да, переиздания уже были и неоднократно. Но на русском! А тут – впервые изданная, на белорусском и в переводе Раисы Боровиковой! Событие!

ilyushyna_l._klyuch_darog._pachatak.jpg

Ільюшына, Л. Ключ дарог. Пачатак / Лілія Ільюшына. — Мінск : Галіяфы, 2019. — 352 с.

Фэнтазі, якое больш, чым фэнтэзі, нязвыкла-негераічны герой і чытацкая разгубленнасць  ў самым добрым сэнсе. Спачатку мяркуеш самае верагоднае, потым успамінаеш легенды, а потым уважліва сочыш за кожным сказам так пільна, як толькі можаш. Сэнсаў закапана зашмат, і — трэба сачыць за рукамі аўтара. Уважліва сачыць за рукамі.

падрабязней пра кнігу

 

kuryatnik.jpg

Кардон, Л. Переполох в курятнике, или Краткая история демократии / Лоран Кардон; пер. с фр. Ю.С.Игнатенко. — Минск: Попурри, 2023. — 48 с.

 

Призма абсурда и неожиданность (впрочем, подозрительные взрослые могут испортить себе удовольствие) – дали книге билет в Ліхтар. Можно рассматривать книгу как пособие по социальному взаимодействию, или как совет относится к жизни проще. Или как призвыв курицам разных цветов объединяться.

9789851553880.jpg

Клінг, М.-У. Велікодны дзед / Марк-Увэ Клінг, Астрыд Хен; пер. з ням. І.Крэбса. — Мінск: Папуры, 2023. — 40 с.

 

Cын Дзеда Мароза не збіраецца ісці па шляху бацькі! Ён увогуле не любіць холад! Плюс алергія на мандарыны! У сэнсе - не абмяркоўваецца? Ха! Сын з крытычным мысленнем, схільны да дробнага шантажу, мама з пачуццём гумару, эльфы і алені ў страйку - чым жа ўсё скончыцца? (Спойлер - не адгадаеце)

lagerkranc_r._mayo_shchaslivae_zhyccyo_0.jpgskmbt_c22423091514050_0001.jpg

3020.png

Лагеркранц, Р. Маё шчаслівае жыццё / Роўз Лагеркранц; мастак Эва Эрыксан; пер. са швед. Н. Кандрусевіч. — Мінск : Koska, 2019. — 144 с.

Лагеркранц, Р. Апошні раз, калі я была шчаслівая / Роўз Лагеркранц ; мастак Эва Эрыксан ; пер. са швед. Надзі Кандрусевіч. — Мінск : ІП Кандрусевіч Надзея, 2023. — 128 с. : іл.

Маё сэрца скача ды смяецца / Роўз Лагеркранц ; мастак Эва Эрыксан; пераклад са шведскай Надзі Кандрусевіч. – Мінск : ІП Кандрусевіч Надзея, 2023. – 128 с. : іл. Цвёрдая вокладка.

 

Мяккая і ўтульная гісторыі Дзюнэ,  шчаслівая, жыццесцвярджальная і добразычлівая. І гэта нягледзячы на тое, што ў кнізе цэлы кактэйль з вельмі супярэчлівых і складаных дзіцячых пачуццяў і перажыванняў!

lindgren_a._karlsan_prylyatae_znou.jpglindgren_a._maly_i_karlsan_yaki_zhyve_na_dahu_2.jpg

     lindgren_a._karlsan_hitrue_znou_2.png

Ліндгрэн, А. Карлсан прылятае зноў / Астрыд Ліндгрэн; маст. Арсен Джанік'ян; пер. са швед. А.Башарымавай. — Мінск : Папуры, 2019. — 192 с.

Ліндгрэн, А. Карлсан хiтруе зноў / Астрыд Ліндгрэн; маст. Арсен Джанік'ян; пер. са швед. А.Башарымавай. — Мінск : Папуры, 2020. — 208 с.

Ліндгрэн, А. Малы i Карлсан, якi жыве на даху / Астрыд Ліндгрэн; маст. Арсен Джанік'ян; пер. са швед. А.Башарымавай. — Мінск : Папуры, 2019. — 168 с.

Знакамітая на весь свет гісторыя пра вельмі маленькага, круглага і самаўпэўненага спадара, які да таго ж умее лятаць — загучала па-беларуску ў перакладзе Алесі Башарымавай. “Здароўценькі”: кажа Карлсан, і ты пачынаешь чакаць, як жа гучаць іншыя знакавыя фразы.

lundberg_s._ptushka_uva_mne_lyacic_kudy_zahocha.jpg

Лундберг, С. Птушка ўва мне ляціць, куды захоча / Сара Лундберг; пер. з шведскай Н. Кандрусевіч. — Мінск : Koska, 2019. — 128 с.

Простая, сціплая гісторыя пра дзяўчынку Бэрту, якая марыла стаць мастачкай. У тыя часы (пачатак 19 ст.) гэта было амаль немагчыма. Бо — дзяўчынка, а іх месца пры гаспадарцы. Бо — з вёскі. Бо — памерла маці, і хтосьці павінен рабіць жаночую працу. Падобных гісторый шмат, і часцей за ўсе яны пра бунт, а гэтая — пра мару. Не проста вырвацца з прыкрага ладу жыцця, а туды, “дзе я была б той, кім я ёсць”. Стацца свабоднай, але свабоднай дзеля чагосьці. Цудоўная кніга. У якой трапны не кожны сказ — кожнае слова. Абсалютны мастрыд. І мастхэв, калі на тое.

 

матэрыялы для работы

nilsan_ulf_eryksan_eva_najlepsy_spiavak_u_sviecie_volk.png_0.jpg

Нільсан, У. Найлепшы спявак у свеце / Ульф  Нільсан; маст. Эва Эрыксан; [пер. са швед. Алесі Башарымавай]. — Мінск : Кнігазбор, 2014. — 40 с. 

Гісторыя хлопчыка, які любіў спяваць, але саромеўся рабіць гэта перад публікай, гісторыя таго, як ён перамог гэты комплекс.

knihi_parviela-cima-ela-i-siabry.pngskmbt_c22422062913290_0001-scaled-e1656495346323-794x1024.jpg

Парвэла, Ц. Эла і сябры / Ціма Парвэла; пер. з фін. Алена Казлова; маст. Агне Нананай. — Мінск: Мастацкая літаратура, 2017. — 112 с.

Парвэла, Ц. Эла і сябры 2 / Ціма Парвэла; пер. з фін. Алена Казлова; маст. Агне Нананай. — Мінск: Мастацкая літаратура, 2019. — 159 с.

Папулярны фiнскi дзiцячы пiсьменнiк Цiма Парвела ўпершыню загучаў на беларускай мове. Вясёлая, нават трохi хулiганская гісторыі, таму што прыгоды фiнскiх школьнiкаў i iх настаўнiкаў не могуць не развесялiць нават самага сур’ёзнага чалавека. Менавiта на такiх тэкстах гадуюцца асобы, якiя не губляюць пачуцця гумару i не затойваюць крыўду на ўвесь свет. Дзяўчынка Эла i яе сябры здагадваюцца, што настаўнiка матэматыкi хтосьцi шантажыруе. Праўда, хiтра зладжаная ў парку пастка выяўляе замест шантажыста настаўнiцу суседняга класа, якая, аказваецца, збiраецца з iх ментарам у вясельнае падарожжа. Ехаць iм даводзiцца з падмененым рупнымi вучнямi чамаданам, у якiм замест рэчаў — комiксы пра Дональда Дака. Расповед, як вясёлы клас хадзiў у тэатр, варта разбiраць на ўроках, каб пасля не злавацца на выхаванцаў, што перабiваюць артыстаў i шаргочуць фанцiкамi.

 

ідэі для работы "Книги для первоклашек для почти первоклашек"/ матэрыялы для работы 

 

sniezny-calaviek-u-minsku-eva-susso.png

Суса, Э. Снежны чалавек у Мінску / Эва Суса; маст. Кацярына Дубовік. — Мінск : Кнігазбор, 2016. — 36 с.

Гэта прыгодніцкая гісторыя з незвычайным героем і незвычайнымі ілюстрацыямі Кацярыны Дубовік. Яркія акцэнты ў чорна-белых разваротах, як і акцэнты ў тэксце на знаёмых у горадзе месцах — дадаюць гісторыі шарм, а нам — задавальнення ад чытання.

 

падрабязней пра кнігу \ Усмешлівыя Цуды / Матэрыялы для работы 

 

101043216_0.jpg

Холе, С. Лета Гармана / Стыян Холе; пер. з нарв. Ю. Цімафеевай. — Мінск : А. М. Янушкевіч, 2018. — 44 с.

 Гарман баіцца школы. Школа — яна як чорныя лясныя смаўжы і камарыныя ўкусы. Яго шостае лета прамінула вельмі хутка! Як заўседы, павольны, разважлівы тэкст і малюнкі Холе, якія можно разглядаць доўга-доўга. І вось гісторыя становіцца трышку фантазійнай, сапраўды адчуваецца пах восені, какава з вяршкамі, міндальнага пірага і матылькі ў жываце.

 

падрабязней пра кнігу 

hole_s._neba_ganny.jpg

Холе, С. Неба Ганны / Стыян Холе; пер. з нарв. Ю.Цімафеевай. — Мінск: Koska, 2020. — 40 с.

На прыкладзе новай кнігі Стыяна Холе, выдадзенай на беларускай мове, можна падрабязна разбіраць, што адбываецца, калі аўтар размаўляе з чытачом адразу на некалькіх мовах. І я маю на ўвазе не нарвежскую і беларускую, а вербальную і візуальную. Кожны разварот дае магчымасць акунуцца ў візуальныя рыфмы, сімвалы, метафары. Пры ўсім уяўным вобразным буйстве малюнкаў тут няма ні адной выключна арнаментальнай дэталі. Кожны фрагмент кожнай ілюстрацыі выяўляе сувязь з унутраным светам персанажаў або з перажываемымі імі падзеямі.

падрабязней пра кнігу \ матэрыялы для работы

skmbt_c22422070511200_0001-scaled-e1657555373169.jpg

Чапэк, К. Паштарская казка / Карэл Чапэк; мал. Крысціны Пержуковай; [пер. з чэшск. Сяргея Сматрычэнкі]. — Мінск : Мастацкая літаратура, 2014. — 22 с.

Кніга Карэла Чапэка незвычайная: яе старонкі з’ядноўвае спружынка, як у нататніку, брашура зроблена ў выглядзе канверта, які можна нават падпісаць...

Ну а сам тэкст, аздоблены дзівоснымі ілюстрацыямі маладой мастачкі Крысціны Пержуковай, перанясе нас у Чэхію, дзе вельмі сумленны паштар і лістаноша Калбаба з дапамогай паштовых гномаў спрабуе раскрыць таямніцу: каму адрасаваны непадпісаны ліст з прызнаннем у каханні?

sher_b._pakatun_i_palyazhun.jpg

Шэр, Б. Пакатун і Паляжун / Брыгіта Шэр; іл. Ферэны Бальхаўс; пер. з ням. І. Герасімовіч. — Мінск : Галіяфы, 2018. — 36 с.

Кранальныя дзіцячыя гісторыі пра сяброўства і дарослае жыццё. Кожны з нас трыху Пакатун і трыху Паляжун. Пачытаешь проста пра важнае і абавязкова ўсміхнешся.

 

yasminska_n._pacerki_i_kropli.jpg

Ясмінска, Н. Пацеркі і кроплі / Надзея Ясмінска; маст. Стася Сакалоўская. — Мінск : Янушкевіч, 2018. — 76 с.

Гэта дакладна мая ўлюбеная кніга ад Надзеі. Якую можна прачытаць запар, а можна цягнуць па кропельцы. Можна ўслых, для дзяцей. А можна — моўчкі, сабе. Шчыра кажучы, я не вельмі люблю "кніжкі для дзяцей". Люблю для людзей. Каб не пазяхаць прытоена пасля кожнай старонкі пра важныя, але ўсе роўна банальнасці. "Пацеркі і кроплі" абсалютна ні да чаго не падобныя. Калі заўгодна, кніга мае ўласную харызму. А ўсе арыгінальнае прываблівае. Цудоўнае выданне на падарунак; каб чытаць усей сям'ёй; купляць "пра запас", бо потым не адшукаеце.

 

12+

shop_items_catalog_image8849.jpg

shop_items_catalog_image8850.jpg

Брамі, Э. Дэкларацыя правоў дзяўчынак. Дэкларацыя правоў хлопчыкаў / Элізабэт Брамі, Эстэль Біён-Спаннёль; пер. з фр. А. Трацяковай. — Мінск : Koska, 2020. — 72 с.

Брамі, Э. Дэкларацыя правоў мам. Дэкларацыя правоў тат / Элізабэт Брамі, Эстэль Біён-Спаннёль; пер. з фр. А. Трацяковай. — Мінск : Koska, 2020. — 72 с.

У бацькоў ёсць шэраг вельмі нечаканых правоў. Нечаканых большай часткай для дзяцей, але і для саміх некаторых мам і татаў таксама. Дзве кнігі-пярэкруткі, у якіх цікава параўноўваць правы хлапчукоў і дзяўчынак, мам і татаў.

 

матэрыялы для работы

ilyushina_l._mett_grenvill_vezuchiy_neudachnik.jpg

Ильюшина, Л. Мэтт Грэнвилл, Везучий Неудачник / Лилия Ильюшина. — Москва : Издательский Дом Мещерякова, 2019. — 384 с.

Полон идей, в мире полном чудес — слоган книги. Чем дальше, тем чудесатей. Вторая по счету книга белорусского автора, на этот раз на русском. Узнаваемый стиль, который отточен, доведен до максимальной плотности, остроумен, нашпигован загадками и отсылками (в том числе литературными). 

Сюжет меняется быстро и, при всей кажущейся стандартности (снова эти магические академии!), наполнен ходами и фишками, которые никаки не получается назвать узнаваемыми. Даже у тех, кто МНОГО читает и сходу узнаёт. В общем, у автора снова вышло фэнтези, которое больше, чем фэнтези, а мы снова порадовались.

 

Квиз по книге / Улыбчивые Чуда

leu5-e1650460852501.jpglyuis_k.s._hroniki_narnii._plyamennik_charaunika.jpg

skmbt_c22423012712060_0001-scaled-e1674812488406-963x1536.jpghlopchyk_i_yago_kon.jpg

Льюіс, К.С. Хронікі Нарніі. Леў, Вядзьмарка і гардэроб / К.С.Льюіс; пер. з англ. мовы А.Кіма. — Мінск: Пазітыў-цэнтр, 2017. — 184 с. 

Льюіс, К.С. Хронікі Нарніі. Пляменнік Чараўніка / К.С.Льюіс; пер. з англ. мовы Н.Кім. — Мінск: Пазітыў-цэнтр, 2016. — 218 с. 

Льюіс, К. С. Хронікі Нарніі: Прынц Каспіян / К. С. Льюіс ; пер. з англ. А. Строцаў. — Мінск : “Пазітыў-цэнтр”, 2022. — 216 с.

Льюіс, К. С. Хронікі Нарніі: Конь і яго хлопчык / К. С. Льюіс ; пер. з англ. Яны Владыка. ; іл. Лады Цішковай. — Мінск : “Пазітыў-цэнтр”, 2023. — 224 с. : іл. 

 

Матэрыялы для работы: тэкставы квэст па міфалагічных сюжэтах ды героях

vulkan.png

Родбёль, Г. Вулкан і цялятка, якое выратаваў Пу / Грэтэ Родбёль; іл. Вівекі Шогрэн; пер. са швед. Д.Плаксы. — Мінск : Выдавец Цымбераў Р.М., 2023. — 30 с.

Адчуванне ад кнігі - такое добрае здзіўленне, сугучнае  пераднавагодняй дэпрэсіўнай іроніі. Тут і «здарылася нешта, чаго не здаралася ніколі раней», і свет, які разваліўся на тых, хто з'ехаў і застаўся. І адданасць справе, і курган з камянёў-страт, і маленькія радасці ва ўмовах вялікай бяды. І нешта маленькае і бяздапаможнае, што з'яўляецца ў чорныя гадзіны, і можа стаць мастом у новае (старае) жыцце.

падрабязней пра кнігу

malenki-prync-380x-e1d.jpg

Сент-Экзюперы, Антуан дэ. Маленькі прынц / Антуан дэ Сент-Экзюперы; пер. з фр. мовы Ніны Мацяш. — Мінск: Папуры, 2019. — 128 с.

 

Матэрыялы для работы

 

 

  16+

9789851553064.png

Камата, М. Ананасы і снег / Мінору Камата; іл. Тадзінбара Нарыхіса. — Мінск: Папуры, 2023. — 96 с.

 

"Ананасы і снег" – апавяданне-ўспамін, у якім беларускі Чарнобыль паўстае такім, якім яго ўбачыў чалавек з унікальнай перспектывай. Акрамя важнага сведчання часу, ён яшчэ і пранізлівая людская гісторыя. І хаця кніга хутчэй адрасавана дарослым, яна гучна просіцца стаць падставай для гутаркі з падлеткамі.

падрабязней пра кнігу / матэрыялы для работы 

метадычкі і ідэі па рабоце з іншымі мастацкімі тэкстамі на беларускай мове