Прынц Каспіян

 


сачыць за новымі ідэямі для кнігасустрэч спадручна ў telegram  / следить за свежими идеями для книговстреч удобно в telegram dsc05426-edit2.jpg

Прапануем вам, удзельнікі, прайсці разам з героямі шлях па кнізе, але ў вас ён будзе свой, асабісты.

 

Калі падчас гісторыі героі шукалі, як перамагчы цёмныя моцы, вам прыйдзецца пашукаць міфалагічныя элементы застаўленыя аўтарам.

 

Ці будзе цяжка? Будзе. Прыйдзецца гугліць? Прыйдзецца. Але ж у якасці ўзнагароды вы атрымаеце веды па агульнай тэорыі міфаў. Таму да працы.

 

1. У пачатку кнігі героі трапляюць у Нарнію. Гэта сюжэт пра падарожжа са свайго света ў іншы, калі герой вымушаны з-за абставін пайсці туды, а потым павярнуцца. Калі ласка, паспрабуйце ўзгадаць некалькі такіх сюжэтаў з сапраўдных міфалогій.

 

2. Калі герой знаходзяць сад у сваім старым замку, яны дзівяцца буйному ўраджаю яблыкаў, а потым узгадваюць пра німфу. Як лічыце, якую назву маюць яе сваеасаблівыя дзеянні, накіраваныя на атрыманне якіхсьці карысных рэчаў?

 

3. Узгадайце, якія імёны былі ў сапраўдых дзяцей тых самых продкаў чалавецтва, дзякуючы якім толькі людзі могуць быць каралямі і каралевамі Нарніі?

 

4. Сімбалем каралеўскай улады Пітэра з‘яўляецца чароўны меч, які ён атрымаў ад чараўніка. Які яшчэ міфалагічны персанаж атрымаў такі сімбаль улады ад магічнай істоты?

 

5. Тэльмарыны не вывучаюць сапраўдную гісторыю Нарніі ў школах замест гэтага яны вывучаюць нейкую іншую гісторыю. Як называецца гэты від міфа, які Міраз патрабаваў вывучаць у школах, і на чым той будуецца?

 

6. Зоаантропамарфізм — гэта метад міфатворчасці, калі ў адной істоце змяшаныя рысы і чалавека, і жывёлы. Якія прыклады зоаантропамарфізму вы можаце знайсці ў кнізе?

 

7. А з якой міфалогіі яны?

 

8. Белая вядзьмарка ўчыніла шматгадовую зіму ў Нарніі. Так, яна злыдня, але не проста злыдня. Яна сімбалізуе нейкую прыродную з’яву, якую больш за ўсё баяліся старажытныя людзі. Як лічыце, што гэта за з’ява?

 

9. У кнізе героі, якіх паклікалі пры дапамозе магічнага прадмету, параўноўваюць сябе з іншым міфалагічным персанажам, якога можна паклікаць пры дапамозе магічнага прадмета. З якой міфалогіі гэты персанаж?

 

 10. Deus ex machina — сюжэтны прыём, калі ў апошні момант перад трагедыяй у гісторыі з‘яўляецца боства і вырашае праблемы герояў. Якая часта гэтай гісторыі па сваёй сутнасці прадстаўляе сабой Deux ex machina?

 

 11. Чым падобныя падзеі, калі Аслан папрасіў пайсці за ім і калі прататып Аслану папрасіў свайго вучня выйсці з лодкі на ваду?

 

12. Хто зьяўляецца міфалагічным прататыпам Аслану?

 

 13. Аслан і ягоны прататып з’яўляюцца персанажамі роду герой паміраючы-уваскрашчаючы. Якіх яшчэ міфалагічных персанажаў, якія спачатку памёрлі, а потым вярнуліся да жыцця вы можаце ўзгадаць?

 

14.  У Тэльмары гады лічаць па кіраванні караля. Дзеянні кнігі праходзяць у першы год кіравання караля Каспіяна Х. Паспрабуйце ўзгадаць краіну, гады ў якой таксама лічаць па кіраванню манарха, які, дарэчы з’яўляецца нашчадкам боства сонцу.

 

 15. Тлумачальны міф — міф, які апавядае гісторыю, чаму якіясьці з’явы ёсць у свеце. Прыклад такога ў Нарніі — аповяд пра тое, чаму мышы размаўляюць. Узгадайце гэтую гісторыю.

 

 16. Які цуд Аслан зрабіў з Рыпічыпам за ягоную здольнасць?

 

 17. Ордэн мышэй Рыпічыпа складаецца з 12 ўдзельнікаў, якія  з’яўляюцца самымі вернымі вучнямі Аслана. Якія гістарычныя прататыпы гэтай групы з 12 рыцараў і вучняў вы можаце назваць?

 


Тэст падрыхтаваў "Господин М.-М."


сачыць за новымі ідэямі для кнігасустрэч спадручна ў telegram  / следить за свежими идеями для книговстреч удобно в telegram