Людзі

 

Калі спытаць у нас, што натхняе нас больш за ўсё - то мы адкажам: "Людзі".

 

Вы  цудоўныя, таленавітыя, вы  робіце  неверагодныя рэчы. Мы ганарымся знаёмствам з кожным з вас!

 
Усімі творчымі камандамі,  якія пагадзіліся ўзяць у работу дорыя тэксты - напрыклад, для спектакля ці чыткі (тэкстаў яшчэ ёсць, шмат)!

 

Так на працягу апошніх гадоў спецыяльна з'явіліся некалькі спектакляў ад праекта "Альтака для чытанкі" ("Неверагодныя прыгоды сіньёра Кропелькі", напрыклад). Каманда "Корсы" неаднаразова арганізоўвала чытанні з сабакамі ў якасці каніс-тэрапіі.

 

Творчы калектыў "Майстэрня Уражанняў" пачаў гістарычнымі замалёўкамі па матывах цыкла раманаў Людмілы Рублеўскай "Авантуры Пранціша Вырвіча", а праз пару гадоў ператварыў іх у цэлую касцюміраваную экскурсію па горадзе.

 

gorod-i-knigi-minsk-2016-58_0_1.jpg

12970814_986222184787842_3664034466977498055_o_1_0.jpg

На замове фэсту падлеткавай кнігі і янг-эдалт кнігі "YA" тэатр святла і ценяў "Дом сонца" падрыхтаваў спектакль па кнізе "Птушка ува мне ляціць, куды захоча".

 

128340566_151610573377067_4414131643640046228_n.jpg

 

Каманда  "Калекцыі прыгод" зрабіла квэст па кнізе "Ключ дарог".

 

Студыі дзіцячай мультыплікацыі "Энфіс" - майстар-клас па стварэнні пластылінавога мультфільма па кнізе Л.Леані "Пеццэціна".

 

129098844_151615953376529_3155280224607015527_n.jpg129176749_151609690043822_1600782205718406488_n.jpg

 

Зусім нядаўна Вераніка Фаміна і Лілія Бусарава для выставы "Усмешлівыя Цуды-7" у фармаце кранкі-тэатра прадставілі цудоўную кнігу "Чароўныя лядзяшы"!

 

9_0.jpg

 

А рэжысёр Яўгенія  Давідзенка - сцэнічную чытку "Дзённіка індзейца на паўдня".

 

95.jpg

 

Мы рады, што гэтыя цудоўныя спектаклі і чыткі працягваюць жыць і радаваць новых чытачоў. І ўдзячныя, калі згадваецца, у рамках якога праекту яны нарадзіліся.

 

Усімі  чытаючымі  (ці не вельмі, але гатовымі на авантуры) дзецьмі  і падлеткамі, якія пагадзіліся, і нават самі прапанавалі працаваць! 

 

Так, напрыклад, нарадзілася серыя сустрэч "Сярдзітыя маладыя людзі": разбор (разнос) сучасных кніг ад удзельнікаў літаратурнага клуба "Рамонак" і студыі замежных моў "Challenge" на падлеткавым фэсце.

 

І прайшло некалькі "чыталак".

 

128917977_151616783376446_7851269871988813196_n.jpg

 

Усімі, хто прыйшоў з  ідэяй, якую хацелася падтрымаць добрымі тэкстамі.

 

 Як, напрыклад, у фестывалю «Тэатрон» - конкурс Чытальнікаў "ТЭАТРОН litcafe" (намінацыя з тэкстамі "Ліхтара") або Рэжысёрская Лабараторыя сумесна з Цэнтрам эксперыментальнай рэжысуры БДАМ (па кнігах "Ліхтара"

 

170202619_3800963073286287_1258827455010177679_n.jpg170108523_3795243997191528_6617841502011301807_n.jpg

 

Усімі, хто шмат гадоў прапанаваў кнігі ў  "Ліхтар".

 

Прымаў  ўдзел у выставах  "Усмешлівыя Цуды" (яны на самой справе ўсміхаюць!) 

 

Усімі аўтарамі, якія ніколі не адмаўляліся ад удзелу і рызык з новымі фаматамі!

 

Усімі  бібліятэкарамі, педагогамі, бацькамі, якія дапамагамі прафессійна, эмацыйна, удзелам і інтарэсам да праекту, падказвалі, клеілі, малявалі, уключаліся ў каманду, прыносілі плюшкі, таскалі з намі мебель, працавалі па начах, казалі добрыя словы. 

 

 Усімі наведвальнікамі усіх мерапрыемстваў - самыя маленькія з іх паспелі вырасці ў нас на вачах! 

 

Абдымаем вас усіх!