Ліхтарым: Сподачак для Цмока

Гуляйма разам са "Сподачкам для цмока"! 
 
1_6.jpg
 
Каб зрабіць такога сімпатычнага Цмаказаўра, трэба ўзяць:
 
— драўляныя палачкі для марозіва;
— акрылавую фарбу патрэбнага колеру;
— шырокі пэндзаль;
— "вочкі";
— палоску тоўстай белай паперы:
— шнурок (альбо тонкую стужку, але шнурок можна пацешна закручваць);
— клей.
 
2_0.jpg3_5.jpg
 
Для адной пачвары спатрэбяцца тры палачкі.
 
Дзве з іх фарбуем (можна ў некалькі пластоў, каб колер быў яркім і роўным). Выразаем з паперы два шэрагі зубоў. Наляпляем зубы на палачкі са зваротнага боку, злучаем клеем сківіцы, мацуем іх на палачку-тулава.
 
Лепім вочы, як падабаецца. Можна адно вока, можна два. Закручваем шнуркі вакол пэндзліка, каб надаць ім форму, а потым прыклейваем ззаду.
 
4_1.jpg
 
Вось і Цмаказаўр! З ім можна чытаць услых і разыгрываць сцэнкі! А потым хаваць пад ложак і прыслухоўвацца: храпе ён ці не?
 
 
Зрабіла Надзея Ясмінска паводле ідэі  @ogretmenim_ayla
Тэги: