Эла і сябры

dsc05454htl.jpg

 

Заданне 1 (астатнія схаваны ў пытаннях!). Зрабіце новыя пацеркі для настаўніка. Падумайце, з якога матэрыялу можна іх зрабіць, каб шарыкі не біліся. 

 

Адкажыце на пытанні:

 

1. Хто вартаваў ферму, што была недалёка ад летніка? Ці добрая гэта была ідэя? Чаму?

 

2. Чаму Патэ аказаўся непадрыхтаваным  да летніка? Куды ён збіраўся ехаць?

 

3. Як вы лічыце, каго з дзяцей у летніку называлі марсіянінам? Чаму? 

 

4. Чаму барана назвалі Сякера? Ці падыходзіць яму гэтае імя? А якое б Вы далі яму імя?

 

5. Дзеля чаго Патэ хацеў выйграць алімпіяду? Што вы пачулі да яго, калі даведаліся пра прычыну? Растлумачце. чаму. 

 

6. За што Эля закахалася ў Патэ? І калі перастала яго кахаць?

 

7. Што адбывалася ля ружавага куста? Што здарылася ш выніку з самім кустом? 

 

8. Ці шкада вам куст? Што б вы зрабілі, каб яму дапамагчы?

 

9. Як звалі Задзіраку насамрэч? Чаму да яго прыліпла мянушка Задзірака? 

 

10.Чаму аднакласнікам Элы ўдалося выйграць футбольны матч? Як выглядаў мяч, якім яны гралі?

 

11. За каго прымалі Задзіраку дзеці? Намалюйце, як бы мог выглядаць Задзірака-гуманоід, скінуўшы сваю маску.

 

12. Калі б вам прапанавалі начную школу, вы б на гэта згадзіліся? Чаму? 

 

13. Калі б вам трэба было прыдумаць свой варыянт начной школы, што б там было? Зрабіце любую пластычную працу (фарбы, алоўкі, пластылін і г.д.), каб паказаць, якая гэта была б школа.

 

14. А што з гэтага можна зрабіць насамрэч з вашымі настаўнікамі ці бацькамі? Пагаварыце з імі пра гэта. 

 

Адказы на пытанні і фота заданняў прысылайце на e-mail.

 


 

Падрыхтавана  Ганнай Комінч,  настаўніцай беларускай мовы, журналісткай, музыказнаўцай.


 
 

сачыць за новымі ідэямі для кнігасустрэч спадручна ў telegram  / следить за свежими идеями для книговстреч удобно в telegram