Цудоўны сад

cs1.jpeg

 

Зайздросце нам: мы першымі пабачылі тэатралізаваныя беларускамоўныя чытанні па матывах прыўкраснай гісторыі Пірэт Раўд пра адрознае і агульнае, нечаканасці і выпрабаванні.

 

Гісторыя маленькага дрэўца, якое вымушана было пакінуць свой родны лес праз бензапілу (дарослыя засмучана ўсміхнуліся).

 

cs2_0.jpegcs3.jpeg

 

Гэта другая кніга, якая трапляе ў рэпертуар Каробка-тэатра. І мы ўпэўненыя, што кнігам пашчасціла!

 

Крафтавыя ілюстрацыі, шчымлівая кранальнасць у кожнай сцэне, выбітнае чытанне ў выкананні Веранікі Фаміной і дзеянне на маленькім экране, якое разгортавала Даша Бірук.

Асабіста я не ведала, што рабіць: сачыць за маленькім дрэўцам ці Веранікай і Дашай.

 

cs4.jpeg

 

Пасля мы трохі спявалі, трохі гулялі і размаўлялі пра цудоўнасці. Прапаноўвалі,  што можа лічыцца цудоўным.

Пачалі з салодкага, прыйшлі да вечнага - сям’і, сяброў і міру ва ўсім свеце. Дзіўна, як маленькія дзеці добра ведаюць пра тое, пра што пазней забываюцца дарослыя. 

 

А яшчэ мы перамаглі бензапілу. Усе разам.

 

cs5.jpegcs6.jpeg

 

Гэта гісторыя, якую, мы ўпэўненыя, мусяць прачытаць усе дзеці і ўсе дарослыя (як і ўсе кнігі рэкамендальнага спіса #Ліхтар), сталася яшчэ лепш у аўтарскім прачытанні ад Каробка-тэатра.

 

І пакуль вы зайдзросціце нам, што мы яе ўжо бачылі, мы зайздросцім вам, што вы яшчэ не.

 

csavatar2.jpeg


 

Рауд, П. Чудесный сад / Пирет Рауд; пер. Е. Матиевской. — Минск: Попурри, 2022. — 48 с (больш пра кнігу)