YA(Я)-марафон: 3-6

 

dsc05306red2.jpg

 

Кнігі чытацкага YA-марафону на ўзрост 3-6 гадоў і заданні да іх. 

 

dsc05319htl_0.jpg

 

Барадулін, Р. У ката Мірона чорная карона / Рыгор Барадулін; мастак Міхаіл Дайлідаў; уклад. А.Спрынчан. — Мінск: Кнігазбор, 2022. — 32 с.

 

Бурлак, В. Фантазюркі / Вера Бурлак; маст. А. Пакроўскі, В. Лемешава. — Мінск : Галіяфы, 2018. — 52 с.

 

Вітка, В. Плыў па моры чамадан / Васіль Вітка. — Мінск : Koska, 2021. — 60 с.

 

Гапеева, В. Дзве Авечкі / Вольга Гапеева; маст. Марта Герашчанка. — Мінск : Галіяфы, 2017. — 68 с.

 

Прачытайце добрыя дзіцячыя вершы і вывучыце адзін на выбар! Гэта спатрэбіцца вам падчас бонуснай сустрэчы - так што паўтарайце час ад часу!

 

Кот Том

Свой дом

Шукаў кот Том,

А дом быў

За хвостом,

А хвост быў

За кустом,

А куст быў

Пад мастом,

А мост быў

Над шастом,

А шост быў

Над клястом,

А клёст быў

Над гняздом.

І кожны меў свій дом.

 

Даўно ўжо

Кошка Тома

Чакала Тома

Дома.

(Р.Барадулін)

 


 

Плыў па моры чамадан

Плыў па моры чамадан, 

У чамадане быў дыван, 

На дыване плаваў слон.

Хто не верыць - выйдзі вон. 

(В.Вітка)

 


 

Чыя музыка грае?

А вось цяпер - чыя музыка грае?

Музыка тралейбусаў, музыка ветру.

Мама на кухні гатуе і спявае. 

Музыка патэльняў,

Музыка спеваў. 

 

Заспявала птушка - 

Музыка птушкі. 

Забрахаў сабачка - 

Музыка сабачкі. 

Вушка засвярбела - 

Музыка вушка. 

Пачухалі вушка - 

Музыка чухання. 

(В.Бурлак)

 


 

Жыхары пупа

З'еў я кашу, з'еў я суп

І на свой дзіўлюся пуп. 

 

Часам нехта там сапе,

Часам нехта там храпе.

Хто ж там, у пупе?

 

Зубкі ў роціку жывуць,

Думкі ў галаве.

І ў пупе, па ўсім чуваць,

Нехтачка жыве. 

(В. Бурлак)

 

Дашліце нам на е-мэйл запіс верша на памяць (малым дзецям могуць дапамагаць старэйшыя, бацькі ці іншыя дарослыя). Абяцаем, што без пазнакі ў лісце, што вы дазваляеце размесціць запіс у нашых сацыяльных сетках, мы не будзем посціць!

 
 

dsc05328_1red.jpg

 

Биддальф, Р. Пёс не тот / Роб Биддальф. — Санкт-Петербург : Поляндрия, 2017. — 32 с. 

 

Представьте, что Пес не тот - это вы. Как бы вы выглядели? Что бы ощущали? Подберите себе одежду, а если не найдете подходящую - сделайте сами!

Фото пришлите нам на е-мейл. Выкройки по ссылке

 

dsc05362red.jpg

 

Ізэрн, С. Ідэальны момант / Сюзана Ізэрн, Марка Сама. — Мінск: Папуры, 2023. — 36 с.

 

Зрабіце футра на кубачак (малым дзецям могуць дапамагаць старэйшыя, бацькі ці іншыя дарослыя). Бо няма нічога лепшага за гарбату з добрай кнігай!

 

Дашліце нам фота чаявання або фота кубачка  ў футры! 

 

Выкрайкі тут 

 

dsc05337red.jpg

 

Як Васiль Змея перамог: беларуская народная казка / апрац. А.Якімовіча; маст. Кацярына Дубовік. — Мінск : Попурри, 2019. — 28 с.

 

Зрабіце змея па матэрыялах Кацярыны Дубовік, мастачкі. Фота дашліце нам на е-мэйл. Інструкцыя: 

 

dsc05329red.jpg

 

У самым малодшым узросце няма лабараторыі, але затое цэлыя дзве бонусныя сустрэчы: 

 

Кім, Н. Кразі — чырвоны кракадзільчык / Надзея Кім; маст. Кацярына Раюнец. — Мінск: Пазітыў-цэнтр, 2022. — 44 с. — (Кніжны Рысь).

 

  - Гісторыя, расказаная каляровымі і чорна-белымі ценямі на невялікіх экранах. А час ад часу - і святлом у цемры! Інтэрактыўны музычны спектакль пра незвычайнага кракадзільчыка ад “Дома Сонца” - тэатра святла, ценяў і лялек.

 

- І рытмізаваная чытка пад музычныя інструменты з кніг вершаў (прыведзеныя вышэй) ад Леаніда Паўлёнка. Так-так, дзіцячы рэп па беларускіх вершах! Зможаце падпяваць, калі зробіце першае заданне!

 

 


 
Як даслаць нам адказы - інструкцыя
 

 

І проста каб усміхнуцца - літаратурны  чэлендж 17-24 красавіка!

 

Кожны дзень на працягу тыдня з 17.04.23 -  у гісторыях нашых сацсетках вы можаце знайсці заданне для чытання. Можаце рабіць фота ці відэа выканання, выкладаць у гісторыю і адзначаць нашу старонку. А можаце і не выкладаць:)   

 

 

Тэги: