YA(Я)-марафон: 6-9

dsc05434htl.jpg

 

Кнігі чытацкага YA-марафону на узрост 6-9 годоў і заданні да іх. 

 

dsc054583.jpg

 

Анисимова, Анна. Музыка моего дятла / А.Анисимова; худ. Юлия Сиднева. — Москва : Самокат, 2020. — 112 с.

 

Соберите коробочку с предметами о себе. Для того, чтобы понять, что требуется в задании, придется прочитать книгу!

 

Сделай фотографию или рисунок вашей коробочки, напиши, что каждая вещь о тебе рассказывает, и пришли нам на е-мейл. 

 

dsc05443htl.jpg

 
 
 
Спачатку згуляйце ў гульню па спасылцы, а потым можна спраўдзіць адказы па кнігах!  Дашліце нам адказы на e-mail.
 
 
dsc05454htl.jpg
 
Парвэла, Ц. Эла і сябры / Ціма Парвэла; пер. з фін. Казлова Алена; маст. Агне Нананай. - Мн.: Мастацкая літаратура, 2017 - 112с.
 
14 пытанняў і 3 творчыя  заданні па спасылцы. Паспрабуйце адказваць, што думаеце!
 
dsc05468-edit2.jpg
 

Суса, Э. Снежны чалавек у Мінску / Эва Суса; маст. Кацярына Дубовік. - Мінск : Кнігазбор, 2016. - 36 с.

 

Адпраўляйцеся на сямейны шпацыр са спецыяльнай мапай і дашліце нам фота з адной з кропак экскурсіі!

 

Маршрут і нататкі да яго  - па спасылцы

 

dsc05165red.jpg

 

Холе, С. Лета Гармана / Стыян Холе; пер. з нарв. Ю. Цімафеевай. — Мінск : А. М. Янушкевіч, 2018. — 44 с.

 

Лабараторыя

Варштат па кнізе выдатнага нарвежскага пісьменніка Стыяна Холе “Лета Гармана” ад Вольгі Смалюговай (рэжысёр, тэатральны педагог, кіраўнік дзіцячага тэатра  "Чамадан")

 

Вы даведаецеся:

- што рабіць, калі ў цябе 6 вязаных шапачак з пампонамі;

- куды падзець матылькоў, якія завяліся ў жываце;

- як не баяцца састарэць;

- што бывае, калі штосьці павінна хутка скончыцца, а штосьці - толькі пачацца!

 

Вы навучыцеся:

- як пераўтварыцца ў галоўнага героя кнігі і як даведацца, пра што ён думае;

- як вывучыць назвы кветак, чые назвы падобныя да сталых пані;

- як нічога не баяцца!

 

Мы разбяром гісторыю на персанажаў, падумаем, якія між імі стасункі, і разыграем некаторыя эпізоды. І шмат што яшчэ!

 

Сустрэча 29.04 а 18.00, Мінск.

 

Патрабуецца  асобная рэгістрацыя

 

 

dsc05191red.jpg

 

Рауд, П. Чудесный сад / Пирет Рауд; пер. Е. Матиевской. — Минск: Попурри, 2022. — 48 с.

 

Бонусная сустрэча:

Каробка-тэатр упарта працуе над новым чытаннем. Гэтым разам акцэнт будзе зроблены на тэатры ценяў. Чытае - Вераніка Фаміна, лялькавод - Даша Бірук. Музыка - ксілафон.

 

 

Як даслаць нам адказы - інструкцыя

 


 

І проста каб усміхнуцца - літаратурны  чэлендж 17-24 красавіка!

 

Кожны дзень на працягу тыдня з 17.04.23-  у гісторыях нашых сацсетках вы можаце знайсці заданне для чытання. Можаце рабіць фота ці відэа выканання, выкладаць у гісторыю і адзначаць нашу старонку. А можаце і не выкладаць:)