Хто з намі ў чытацкі марафон 10.04-25.05.2023?
Гатовыя прачытаць тры кнігі трошкі больш, чым за месяц?
І выканаць складаныя, мудрагелістыя, вясёлыя, нечаканыя, а часам і дзіўныя заданні?
Правілы простыя:
прачытайце тры кнігі з чатырох (можна і ўсе чатыры) і выканайце заданні да іх;
альбо (ці таксама) вазьміце ўдзел у лабараторыі (колькасць месцаў абмежаваная!)
і атрымайце запрашэнне на бонусную сустрэчу!
Тэрміны марафону:
- 10 красавіка - 25 траўня: час на чытанне і выкананне заданняў;
- 26 траўня - 10 чэрвеня: бонусныя сустрэчы
Кнігі марафону (на беларускай мове, і/ці тычацца тэм роўнасці, інклюзіўнасці, міру):
Узрост 3-6 (заданні тут):
Барадулін, Р. “У ката Мірона чорная карона” (Кнігазбор, 2022)
Биддальф, Р. “Пёс не тот” (Поляндрия, 2017)
Бурлак, В. “Фантазюркі” (Галіяфы, 2018)
Вітка, В. “Плыў па моры чамадан” (Koska, 2021)
Гапеева, В. “Дзве Авечкі” (Галіяфы, 2017)
Ізэрн, С. “Ідэальны момант” (Папуры, 2023)
Кім, Н. “Кразі — чырвоны кракадзільчык” (Кніжны Рысь, 2022)
“Як Васiль Змея перамог” : беларуская народная казка (Папуры, 2019)
Узрост 6-9 (заданні тут):
Анисимова, А. “Музыка моего дятла” (Самокат, 2020)
Брамі, Э. “Дэкларацыя правоў мам. Дэкларацыя правоў тат” (Koska, 2020)
Парвэла, Ц. “Эла і сябры” (Мастацкая літаратура, 2017)
Рауд, П. “Чудесный сад” (Попурри, 2022)
Суса, Э. “Снежны чалавек у Мінску” (Кнігазбор, 2016)
Холе, С. “Лета Гармана” (Янушкевіч, 2018)
Узрост 9-12 (заданні тут):
Бары, Д. М. “Пітэр Пэн” (Кнігазбор, 2017)
Ліндгрэн, А. “Роня, дачка разбойніка” (Кніжны рысь, 2020)
Льюіс, К.С. “Хронікі Нарніі. Прынц Каспіян” (Кніжны рысь, 2022)
Пеллиссье, К. “Большой вопрос маленького хамелеона” (МИФ, 2020)
Файн, Э. “Как курица лапой” (Самокат, 2017)
Ясмінска, Н. “Пацеркі і кроплі” (Янушкевіч, 2018)
Узрост 12-16 (заданні тут)
Громова, О. “Вальхен” (КомпасГид, 2021)
Ильюшина, Л. “Мэтт Грэнвилл, Везучий Неудачник” (ИД Мещерякова, 2019)
“Касмалогія” (Беларуская навука, 2023)
Лундберг, С. “Птушка ўва мне ляціць, куды захоча” (Koska, 2019)
Льюіс, К.С. “Хронікі Нарніі” (Кніжны рысь, 2016, 2017, 2022)
Узрост 16+ (заданні тут)
Багаслаўскі, Дз. “БРАЧО”: п’еса
Камата, М. “Ананасы і снег” (Папуры, 2023)
Ним, Н. “Юби” (Время, 2020)
Сент-Экзюперы, Антуан дэ. “Маленькі прынц” (Папуры, 2019)
Хэддон, М. “Загадочное ночное убийство собаки” (Эксмо, 2021)
Чехов, А. “Дядя Ваня”, “Вишневый сад”
Амаль усе іх можна набыць у краме “Параграф 45” са зніжкай 15% (па прамакодзе “Я чытаю!”, #YAczytaju)
Заданні да кніг рыхтавалі людзі самых розных прафесій, узростаў і нават краін - інакш у нас не атрымалася б паглядзець на кнігі гэтак разнастайна! Дзякуй ім!
Дзякуем выдавецтву “Папуры” за падтрымку і кнігі. Лілі Бусаравай - за афішу.
Усім, хто далучаецца да марафону, - хай шчасціць!
Сацыяльныя сеткі марафону: FB / instagram
Падрабязная інструкцыя па ўдзелу