ЛіхтарЫМ: «Мама Му паранілася» Ю. Вісландэр

Гучныя тэатралізаваныя чытанні кнігі Юі Вісландэр і Свэна Нурдквіста «Мама Му паранілася»

  

Аўтар: калектыў аддзела абслугоўвання дзяцей Гродзенскай гарадской бібліятэкі імя А. Макаёнка.

no23.jpgno1.jpg

Знаёмства з пісьменніцай

no2.jpg

Бібліятэкар расказвае гісторыю з жыцця Юі Вісландэр. Юя Вісландэр – вядомая дзіцячая пісьменніца. Жыве ў Швецыі, у горадзе Сала. У дзяцінстве любіла творы А. Ліндгрэн, а перад сном ёй чыталі кнігі дзядуля і бабуля. Дзядуля чытаў ціха. Калі ж чытала бабуля, маленькая Юя любіла ўглядацца ў яе твар і сачыць, як яна таямніча прагаворвае словы. Да сваіх дзяцей Юя таксама прыходзіла з кнігай. Яны з мужам бралі белы аркуш паперы, разрэзвалі яго і склейвалі як кнігу. (Паказаць дзецям, як яны гэта рабілі) 

no3.jpgno4.jpg

Прыходзілі да дзяцей у пакой і пыталіся, якая гісторыя будзе сёння. Дзеці самі прыдумвалі герояў, сюжэт, а бацькі запісвалі ўсё іх моваю. Дзякуючы дзецям нарадзілася некалькі персанажаў будучых кніг: незвычайная лодка “квестуля”, чалавечак Віна Віна. У 1975 годзе Юя Вісландэр разам з мужам Томасам пачалі пісаць кнігі пра “Малога і Мядзведзіка”, (паказаць кнігі) куды ўвайшлі гісторыі, якія здараліся з іх сынам і дачкой.

no5.jpg

Дзецям падабалася пазнаваць сябе ў кнігах, яны чакалі працягу. Але калі дзеці выраслі і не хацелі больш чытаць і слухаць гэтыя гісторыя з’явілася Мама Му. З дзіцячых песенак нарадзілася радыёпраграма, дзе паміж музычнымі нумарамі былі дыялогі дзвух герояў – Мамы Му і Крумкача.  А вы ведаеце, што ў Швецыі каровы гавораць: “Мюуууу”? Паглядзіце, якія кнігі пра Маму Му і Крумкача ёсць у нашай бібліятэцы (дэманстрыруюцца кнігі).

no6.jpgno7.jpg

А атрымаліся яны такімі прыгожымі дзякуючы мастаку Свэну Нурдквісту. Гэта ён прыдумаў і намаляваў такую прыгожую карову і Крумкача. А зараз давайце паслухаем і паглядзім адну гісторыю, якая здарылася з Мамай Му і Крумкачом. Але спачатку – кароткі буктрэйлер пра кнігу (прагляд буктрэйлера па кнізе).

no8.jpgno9.jpg

no_10.jpgno11.jpg

(Прагляд спектакля па кнізе “Мама Му паранілася”)

 

Размова з гледачамі

 

Бібліятэкар: Ці спадабаўся вам спектакль? А героі Мама Му і Крумкач? Хто больш і чаму? Як вы думаеце яны сапраўдныя сябры? Чаму?

no14.jpg

Мама Му: Дзеці, ці бачыў хто з вас сапраўдную жывую карову? Як яна выглядае? Якога колеру бываюць каровы? А што яны любяць есці? Так, малайцы. У мяне вось тут застаўся яшчэ шпінат, які прынёс Крумкач. Як вы думаеце, што гэта такое? (Усе разглядаюць і спрабуюць шпінат) Ці смачны ён вам?

no12.jpgno13.jpg

Крумкач: А са мой вы знаёмыя? Бачылі мяне на вуліцах, у лесе? Давайце зараз разам узгадаем, чым я люблю ласавацца?

no15.jpg

Бібліятэкар: А хто мне адкажа адкуль бярэцца малако ў каровы? Як яно трапляе ў вымя? (дзеці выказваюць свае думкі). Ці любіце вы піць малако? А якія прадукты яшчэ вырабляюць з малака? (наглядна дэманструюцца: малако, кефір, смятана, тварог, ёгурт, сыркі).

no16.jpgno17.jpgno18.jpg

Далей дзецям раздаюцца размалёўкі з Мамай Му і Крумкачом. Кожны размалёўвае на свой густ, а затым усе разам абмяркоўваем, што у каго атрымалася.

no_20.jpg

Напрыканцы сустрэчы кожны прысутны атрымоўвае ў падарунак сырок і закладку для кнігі з фотаздымкам Юі Вісландэр і кнігі “Мама Му паранілася”.

no_21.jpgno19.jpg

Зрабілі сумесныя фатаграфіі.

no22.jpg