BOOKBOX "Пітэр Пэн"

 

Book Box - гэта скрынка, у якую ўваходзяць  свежа-выдадзеная / папулярная / жанравая кніга, а таксама набор старана прадуманых прадметаў / заданняў, якія яе характарызуюць. 

 

authentic-books-1_0.jpg

d2011b6f496de9a67f915bdf5c775c80.jpg

 

Удала, калі прысмакі ці дробязі вырабляюць мясцовыя рамеснікі - гэта спрыяе развіццю крэатыўнай індустрыі. 

 

Book Box заваяваў папулярнасць як паслуга, якая адначасова і зручная, і наватарская, і цікаўная.

 

Гэта спосаб "ажывіць" кнігу, сабраўшы разам аб'екты, якія маюць дачыненне да сюжэту. Распавесці гісторыю пра гісторыю, выкарыстоўваючы не толькі тэкст, але і антураж, атмасферу, тактыльнасць і адчуванні.

 

packaging-design-book-box-sets.jpg

 

Дадатковага эфекту можна дабіцца, прапаноўваючы не толькі прадметы, але выкананне нейкіх заданняў. Але чым менш мы вам падказваем, тым больш будзе зусім новых ідэй ад вас, дарагія ўдзельнікі!

 

Вы можаце прапанаваць канцэпцыю ўсёй скрынкі, ці толькі некалькіх прадметаў. 

 

Чым падрабязней апісанне - тым лепш. 

 

Спасылкі на мясцовых майстроў, у якіх можна купіць прапанаванае - наогул цудоўна.

 

bookbox1.jpg

 

Такім чынам, мы пачынаем збіраць сваю скрынку па кнізе. У яе войдуць:

 

  1. Кніга. Бары, Д. М. Пітэр Пэн / Джэймс Мэцью Бары; пер. Уладзя Лянкевіча; іл. Кацярыны Дубовік. — Мінск: Кнігазбор, 2017. — 192 c. — (Каляровы ровар)Бары, Д. М. Пітэр Пэн / Джэймс Мэцью Бары; пер. Уладзя Лянкевіча; іл. Кацярыны Дубовік. — Мінск: Кнігазбор, 2017. — 192 c. — (Каляровы ровар). Усё яшчэ можна знайсці ў продажы

  2. Асабісты ліст ад перакладчыка / ілюстратара

  3. ..вашы прпановы! 

 

Мы верым у сілу добрай кнігі і ў сілу аддачы – разам мы ствараем нешта новае для прасоўвання кніг на роднай мове!

 

 

сачыць за новымі ідэямі для кнігасустрэч спадручна ў telegram  / следить за свежими идеями для книговстреч удобно в telegram 

Тэги: