Інструкцыя да YA(Я)-марафона 2023
1. Зарэгіструйцеся на марафон.
У форме няма прозвішча, толькі імя, узрост і горад пражывання.
2. Абярыце мінімум тры кнігі на свой узрост, прачытайце і выканайце заданні.
Мы вітаем размяшчэнне хатняга задання з марафона ў сацыяльных сетках з хэштэгам #YAczytaju, але не настойваем на гэтым.
У любым разе, хатняе заданне будзе залічаным толькі пасля таго, як вы дашлеце яго на пошту марафона YAczytaju@gmail.com (калі ў заданні не адзначаны іншы спосаб)
Каб ваш адказ не згубіўся сярод іншых, давайце дамовімся пазначаць тэму ліста такім чынам:
У якім узросце ўдзельнічаеце;
Назва кнігі;
Імя, абранае пры рэгістрацыі
Напрыклад: 9-12_Пацеркі і кроплі_Захарррр
Звярніце ўвагу, што на ўдзел у лабараторыях - асобныя, дадатковыя рэгістрацыі!