ГиК 2020

 

Высвятлілася, што  гэта самы складаны пункт на сайце. За апошнія гады столькі ўсяго змянілася - і  ўжо незразумела, хто мы.

 

Частка праектаў стала на паўзу, каб вярнуцца пазней. Ці не вярнуцца. Іншыя змяняліся, часам кардынальна.

 

Сталі іншымі ўмовы. Задачы. Магчымасці. Ад магчымасцей - зноў задачы і іх вырашэнні.

 

Але засталіся людзі.

 

Амаль 10 гадоў мы разам збіралі кнігі, ладзілі падзеі, прыдумлялі новае і рабілі гэта новае, не адкладаючы ў доўгую скрыню. Цяпер, у гэтай рэальнасці, можам асэнсаваць зробленнае. 

 

Мы - гэта самыя розныя людзі, якія працягваюць працаваць з кнігамі. Гэты сайт збірае практычны досвед, каб у бацькоў і спецыялістаў па чытанню была база метадычных матэрыялаў.

 

Праект "Ліхтар" прапаноўвае  найлепшыя кнігі на беларускай мове і метадычныя матэрыялы для працы з імі.

 

Праект "Літаратура як інклюзія" збірае і класіфікуе мастацкія тэксты, якія тычацца інваліднасці, а таксама метады працы з імі. 

 

Майстры, удзельнікі выставы hand-made герояў сучасных кніг “Усмешлівыя Цуды” дапамагаюць нам расказваць пра лепшыя кніжныя навінкі года праз свае працы, сваё бачанне герояў. На сайце выкладзеная галерэя работ з мінулых гадоў.

 

Калі ў вас ёсць тое, чым вы хочаце падзяліцца - запрашаем у наша "мы" (падрабязней)