Стихи лауреатов конкурса:
Шэбанец Марыя Русланаўна
№1 Прага
Прагну дотыку:
Твару. Сэрца. Думак.
Эдзі! Готыка!
Змрочны дарунак.
Мой ратунак.
Мне б – бязглуздзіцы!
Додо, па гарбаце?
І каб вуліца —
Максава закляцце.
Што за шчасце!
Джэка з Рональдам
Сустрэць бы ў пабе...
Справа волатаў —
Дараваць
«Кахаю!»
нахабе.
Значёнок Дарья Александровна
№2 Отверженные
Змеилась тропинка сквозь лес. Как дождаться рассвета?
Могучие плечи клонились под гнетом невзгод.
Седеющий каторжник брел, подгоняемый ветром, –
Отвергнутый шавками чуткий и преданный волк.
Из тьмы вдруг – девчушка. Пуглива, как дикий зверёк,
Как птенчик малиновки, с горя оставленный совам.
Ни каши горячей, ни теплого взгляда и слова:
«Подай, принеси, подмети!», – и под стол, в закуток.
...В ладони ладошка, и ветер уносит печали,
И чудится май в предрассветной декабрьской мгле.
Серебряный волк раздвигает невзгоды плечами,
А пташка доверчиво спит на широкой спине.
Рахматулина Людмила Николаевна
№3 После прочтения книги воспоминаний Н.Я.Мандельштам
Крещатик, Невский, Ордынка...
Лубянка, Воронеж, Чердынка...
Смена участи, ужас потравы
Вас измучает,
но не раздавит.
Взгляды...
упорно сверлящие,
Неотступные,
тьмой исходящие,
Робкие —
мимо скользящие,
Узнающие —
зрак отводящие...
Бараки, веранды, времянки—
Сквозняк и безбытность беглянки...
Удушливо марево страха
Для маленькой женщины-птахи...
Тяжка бессонницы плаха —
Прервать бы одним махом!
Но как окрик — звенящей тоскою:
"Я в строках живу,
я — с тобою!"
Дабкене Екатерина Александровна
№4 Столетнестраничный шёпот
Страница шепчет странице:
«Послушай, сестрица,
Здесь – исчезают границы,
стираются времена
прямо здесь,
на наших бумажных лицах.
И мы – не про людей,
не про города,
а про другие страницы.
Так Эко носит в себе Борхеса,
Достоевский – Сервантеса.
И мысль
Струится.
Стучится.
Искрится».
Цвірко Наталля Лявонаўна
№5 Коласава слова
Старонкі “Новае зямлі”,
Мой дружа, ты перагарні:
Гучыць чароўна, адмыслова
Жывое Коласава слова.
Наш родны кут,
Ён – тут,
адзіны,
сагрэты словам,
бо – любімы.
Маленства сцежкі баравыя
У далі клічуць залатыя,
Там, дзе сяліба лесніка,
І лес, і поле, і рака,
Дзе жураўлі ляцяць у вырай,
Каб зноў вярнуцца
на Радзіму.
Стихи вне конкурса. Надеемся, еще найдется 3)
Наста Кудасава - пра адчуванне сябе паэткай
бо такія жывуць насамрэч толькі там, дзе тонка.
ну, а ўсё, што рвецца,
я складаю рупліва ў рукаў.
і пакуль мяне ненавідзяць чужыя жонкі,
я ўсплываю між вамі штодня паплаўком радка.
я кажу, вось – вецер.
кажу, вось – хлеб, а вось – дотык.
я кажу, вось самоты пражэрлівыя смаўжы.
гэта Бог, я кажу, прайграе па нябачных нотах
нас усіх.
а яшчэ я кажу табе –
лепш бяжы!
бо такія жывуць насамрэч толькі там, дзе тонка,
каб усё, што рвецца,
струной
стала ў горле начэй.
і пакуль дзесьці спяць сном ружовым мужы і жонкі,
я кажу – цячы, рака!
і рака цячэ.
Марыя Мартысевіч
КОСМАС СТАНІСЛАВА ЛЕМА
Лем у канцы жыцьця меў тонкую шыю й пукатыя вочы:
«Гуманоід», – казалі міжсобку пра яго маладыя.
Але мне больш цікавы момант, калі ён крочыў
Па бетонным моле ўзімку, дзе-небудзь у Гдыні.
Бо калі праходзіць паром, разганяючы кавак,
пакідаючы на паверхні плямы саляры,
то каля берагу рыхлы, колеру кавы
з малаком яшчэ доўга дробна вібруе Салярыс.
Гэтае жыжы з бруду і лёду без краю
не забеліць нават балтыйская снежная замець.
Мне больш цікавы хлопчык, які ўцякае
З нудных урокаў у парк на Высокі Замак.
Лічыць аблокі і птушак, абдымае камлі...
Космас яго знаходзіцца на Зямлі.