Пра "10+10"

Архіў 2018 года. Скончаны.

 

Тэма Мінска ў сучаснай літаратуры набірае папулярнасць.
Ура! Нарэшце!

 

Яшчэ досыць нядаўна можна было на пальцах злічыць тыя беларускія кнігі, дзеянне якіх адбываецца ў Мінску. А калі яшчэ на беларускай мове, ды каб якасныя... Але патроху, патроху - і такі панеслася.

Розныя аўтары, розны горад, розныя тэмы.
Зусім хутка дойдзем і да тэмы курсавых - "Мінск у працах знакамітых сучасных пісьменнікаў".

 

Ага, менавіта так і будзе: і знакамітых, і сучасных, і - Мінск.

 

У межах  спецпраекта 10+10  кніжнага фестывалю "Горад і Кнігі" мы папрасілі 10 ужо сталых у мастацкім плане аўтараў напісаць апавяданне пра Мінск (у любых яго праявах.)

 

У зборніку апавяданняў "10+10: Мінск" (і ўсё практычна зразумела з назвы, праўда?) было  яшчэ 10 месцаў для аўтараў-пачаткоўцаў.

 

"Вы любіце гэты горад? Ведаеце пра яго штосьці, чаго не ведаюць іншыя? Ці, наадварот, гатовыя пісаць, каб зразумець пра горад і пра сябе штосьці важнае? - звярнуліся мы да тых, хто піша. - 

З вас - апавяданне да 12 тысяч знакаў. З нас - зборнік і выбітная кампанія ў ім."

 

Мінск як тэма, Мінск як месца, Мінск як галоўны герой і як фон падзей, што іх вызначае. Мінск у любых праявах - але абавязкова ён.

 

А там пабачым, можа, не так ужо і далёка тая самая тэма курсавых)

 

Аўтары, якія падтрымалі фестываль сваёй згодай на ўдзел: 

 

 

1. Людміла Рублеўская "Староста Юзаф і булачніца Яўдахія"

 

2. Міхаіл Валодзін "Пліты крычаць, або Гісторыя пра мінскага Герадота"

 

3. Андрэй Жвалеўскі і Яўгенія Пастэрнак "Цагліна перапоны"

 

4. Ганна Севярынец "Залатая рыбка"

 

5. Надзея Ясмінска "Вітражнае акенца"

 

6. Маргарыта Латышкевіч "Тры месяцы да вясны"

 

7. Алена Мальчэўская "Арфей едзе на плошчу Перамогі"

 

8. Адам Глобус "Асмалоўскія казкі"

 

9. Уладзімір Садоўскі "На крукі свая"

 

10. Юлія Алейчанка "Ігар"

 

 

Аўтары-пераможцы:

 

1. Яна Гульцяева "Горад"

 

2. Аліна Длатоўская "Недапалак", "Атрута"

 

3. Кацярына Захарэвіч "Гульня "Горад"

 

4. Аляксей Карпека "Мінск-Восеньскі", "Мінск-Туманны", "Мінск-хтанічны", "Чайка"

 

5. Стэфан Корф "Армагедон па-снежаньску"

 

6. Аляксей Кулакоў "Інтэрв’ю", "Чалавек, які пражыў не адно жыццё", "Прагулка"

 

7. Святлана Курганава "М"ы": Партрэты"

 

8. Вераніка Ляўчук "У парку Горкага", "Сподак з малаком"

 

9. Аляксандр Паршанкоў "Наш горад?"

 

10. Дзмітрый Рубін "Пра галубоў і людзей, або Людзі размаўляюць"

 

Трохі пра пераможцаў тут. 

 

Намаляваць вокладку пагадзілася Лілія Бусарава. 

Еще какое-то время (явно недолгое) купить бумажный сборник можно тут.

Электронный - тут.

 

Палажэнне аб правядзенні.

     Организаторы:

zachtenie.png nb_bntu.png bba.png      

    Партнёры:

syberry-final2.png pvt_logo.png gette.png hosterby.png logo-knijnaya_nora.png 52520554_311141699595329_3926729964115722240_n.png    

   Инфопартнёры:

    argumenty_i_fakty_0.png logo_relax_new_1_0_0.png wereminsk_0.png tayms_bntu.png logo1.jpg