ЛитАфиша_Минск: ноябрь 2019

1 — 10 ноября
  • 1 лістапада (пятніца) у 10:00 у Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5) пройдзе XXXІII міжнародная навуковая канферэнцыя “Каласавіны-2019”, у якой прымуць удзел лепшыя сілы навуковага коласазнаўства з усёй рэспублікі і краін бліжняга замежжа з мэтай усебаковага даследавання творчасці народнага паэта. Традыцыйна ўдзельнікі канферэнцыі ўскладуць кветкі да помніка Я. Коласу на плошчы яго імя ў Мінску. Літаратурна-музычнае свята “Каласавіны” прымеркавана да 137-годдзя з дня нараджэння Я.Коласа і 60-годдзя Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Я. Коласа. Тэл. для даведак: 284-17-02, 284-05-55.

 

  • 1 лістапада (пятніца) у 10:00 Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. М.Багдановіча, 13) сумесна з кампазітарам і сцэнарыстам Раманам Арловым распачынаюць тэатральна-музычны праект «Неверагодныя прыгоды літары “Ў”», у межах якога адбудуцца паказы спектакляў «Як літара “Ў” Ярылу-Сонца ў Вырай выпраўляла», «Як літара “Ў” уратавала Каляды» і «Як літара “Ў” Вясну гукала». Сюжэты спектакляў, складаюцца з аўтарскіх дзіцячых казак, перакладзеных у песні. Паказы будуць праходзіць падчас школьных канікул (з 1 да 9 лістапада). Тэл. для папярэдняга запісу: (17) 334 56 21. Кошт: 10 руб. 

 

  • 2 лістапада (субота) Арт Вандроўня запрашае на экскурсію па памятных мясцінах Менску, звязаных з жыццём, працай і творчасцю Народнага паэта Беларусі Якуба Коласа "Мой Мінск старадаўні, прыгожы і слаўны", да 137-годдзя з дня нараджэння класіка. Вядоўца - унучка Я.Коласа Марыя Міцкевіч. Кошт вандроўкі: ад 8 руб. Дадатковая інфармацыя: 8-025-5458430, 8-044-5386283. Запіс на вандроўку анлайн

 

  • 2 ноября (суббота) в 17:00 в музее “Страна мини” (пр. Независимости, 25) в рамках просветительского проекта “Открытый лекторий” состоится лекция историка, культуролога, научного сотрудника Национального художественного музея Валерии Дубовской “Николай Гумилёв. Гений, создавший сам себя”. Билеты: от 5 руб. Купить билет

 

 

  • 3 лістапада (нядзеля) у 16:00 пачнецца вандроўка "Гасцініца Бельгія і яе цені" з вядомай даследчыцай, настаўніцай, пісьменніцай Ганнай Севярынец, прысвечаная Ночы расстраляных паэтаў. Падчас вандроўкі вы даведаецеся пра Менск дваццатых гадоў XX стагоддзя - Менск "Маладняка" і "Узвышша", Менск маладых надзей і рамантычных спадзяванняў, Менск, які быў пройдзены ўвесь у пошуках кахання, натхнення і вечнага жыцця, ягоныя існыя і няісныя будынкі, сцежкі, куткі і пакутніцкія шляхі. Удзел у вандроўцы бясплатны для тых, хто быў на Ночы расстраляных паэтаў ці ахвяраваў на яе правядзенне. Астатнім неабходна зрабіць ахвяраванне. Запіс на вандроўку анлайн. Дадатковая інфармацыя па тэлефонах: 8-025-5458430 (viber), 8-044-5386283

 

 

  • 5 лістапада (аўторак) у 18:00 Літаратурны музей Петруся Броўкі (вул. К. Маркса, 30) запрашае на адкрыццё выставы “Адлюстраванні”, якая акцэнтуе ўвагу на містычных супадзеннях лёса Алеся Дудара з лёсамі Аляксандра Пушкіна і Іагана Гётэ – паэтамі, творы якіх ён перакладаў. Выстава ўпершыню прадставіць матэрыялы з асабістага архіва сям’і Алеся Дудара. Спецыяльны госць – Ганна Севярынец, літаратуразнаўца, пісьменніца, даследчык жыцця і творчасці Алеся Дудара, укладальнік кнігі “Выбраныя творы” Алеся Дудара (2017). Выстава будзе працаваць да 14 снежня 2019 г. Уваход на адкрыццё вольны.

 

 

  • 5 ноября (вторник) в 18:30 проект «ЗаЧтение» приглашает на книговстречи для самых маленьких «Сонные книжки». Возраст: 1,5-3 года. Книга: Калыханкі / уклад. Святлана Тоўсцік; маст. Ганна Сілівончык. — Мінск : Галіяфы, 2018. — 48 с. (лауреат премии “Лiхтар” фестиваля “Город и Книги”). Мы попробуем продемонстрировать, как заманить расшумевшегося ребёнка в кровать, как грамотно выстроить вечерние ритуалы отхода ко сну, используя современные тексты, и как провести самые приятные минуты дня с книгой. Важно ли, какие книги мы выбираем для чтения детям на ночь? И работают ли «сонные» книжки? Будем слушать книгу и диск с калыханками. Место проведения: Научная библиотека БНТУ (ул. Я.Коласа, 16, 3 этаж). Стоимость: бесплатно (нужен читательский билет библиотеки – 1,5 руб). Регистрация обязательна — мы читаем в маленьких группах.

 

  • 5 ноября (вторник) в 18:30 в Imaguru Startup HUB (ул. Фабрициуса, 4) вас ждёт лекция «Видеоигры vs Книги». Лектор: Артем Новиченков (Москва). С детства мы знаем, что книги куда полезнее компьютерных игр. Читая, человек развивается, играя — «деградирует». В русскоязычном постсоветском пространстве за литературой прочно закрепился статус духовной скрепы. Видеоигры же — оплот бездуховного общества потребления. Насколько общественные представления соответствуют реальности? Можно ли считать видеоигры частью современного искусства? И если да, то почему? Что дают подростку компьютерные игры в сравнении с книгами и возможен ли баланс? Стоимость: 35 руб. (покупка онлайн)
 
 
  • 5 лістапада (аўторак) а 18:30 у Доме-музеі Ваньковічаў (вул. Інтэрнацыянальная, 33А) у межах цыкла “Месяц польскай літаратуры” адбудзецца прэзентацыя кнігі Людмілы Хмяльніцкай “Лёс інсургента: дакументальная аповесць аб Аляксандру Рыпінскім і ягоным часе”. Біяграфія аднаго з выбітных дзеячаў польска-беларускага культурнага памежжа, удзельніка паўстання 1830—1831 гг., паэта, аднаго з першых беларускіх фатографаў выйшла ў серыі “Наша ХІХ стагоддзе” выдавецтва “Лімарыус” пры падтрымцы Польскага Інстытута ў Мінску. Уваход вольны.

     

  • 5 лістапада (аўторак) а 19:00 у кафэ «Грай» (вул. Інтэрнацыянальная, 33) пройдзе прэзентацыя кнігі журналіста Алеся Пілецкага «Казкі па целефоне», якая выйшла ў серыі «Бібліятэка Свабоды» і стала вынікам ягонага аўтарскага праекту ў фэйсбуку #давайпака. Уваход па папярэдняй рэгістрацыі.

 

  • 5 ноября (вторник) в 19.30 в баре «Пересмешник» (ул. Немига, 5) в рамках Литературных вечеров состоится встреча с белорусским писателем, поэтом, художником, издателем Адамом Глобусом. Он любит белорусский язык так красиво и отчаянно, что не может не восхищать. Он пишет на белорусском так искромётно, что невозможно не зачитаться. Не так давно вышла его новая книга "Рысы". Вот её мы и обсудим, вот отрывки из этой книги и зачитаем! А также вы сможете послушать стихи Адама Глобуса в его же исполнении. Модератор встречи - белорусская телеведущая Анна Лахтанова. Вход свободный по предварительной регистрации

 
 
  • 7 ноября (четверг) в 18:30 в "Букашкином доме" (ул. Мстиславца, 24) пройдут чтения историй из книги "HOUSEДОМДОМ"(6+) - первой книги в Беларуси об архитектуре для детей и взрослых! На встрече архитектор и автор книги Александр Новиков расскажет об известных современных архитектурных произведениях со всего мира, представленных в книге. А Елена Карпилова, искусствовед и соавтор "HOUSEДОМДОМ", прочтёт рассказы детей об архитектурных проектах. Школа архитектурного мышления планирует издать книгу уже к Новому году, можно поддержать проект. Вход свободный. Онлайн-запись на мероприятие.

 
  • 8 лістапада (пятніца) у 18:30 кнігарня "Букашкін дом" (вул. Мсціслаўца, 24) запрашае на сустрэчу з Аленай Масла, аўтаркай мастацка-пазнавальнай кнігі “Балотныя прыгоды. Цікавінкі ад Бульбінкі і Журавінкі”, лаўрэата Міжнароднай літаратурнай прэміі Віталя Біянкі (6+) На ўтульным інтэрактыўным занятку мы будзем ствараць балота, навучымся гатаваць лусцікі, а яшчэ – кожны пасадзіць сваю сасну! Кошт: 10 руб. Запісацца можна праз сайт
 
  • 9 лістапада (субота) а 10:00 у кафэ "Feelini" (вул. Iнтэрнацыянальная, 36) адбудзецца літаратурны сняданак «Што паспеў напісаць Якуб Колас». Няма чалавека, якому б са школы не падабалася «Новая зямля». Але менавіта за гэты твор Коласа пляжылі некаторыя сучаснікі, менавіта з гэтага раману смяялася літаратурная моладзь. Як гэта сталася і што насамрэч даў Колас беларускай літаратуры? Ці маем мы сёння магчымасць чытаць ягоныя творы так, як яны былі напісаныя? Мы і па сёння не ведаем свайго класіка такім, які ён быў. Перачытваем «Новую зямлю» і адшукваем любімы верш Якуба Коласа. Лектар: Ганна Севярынец. Кошт удзелу: 30 руб. (толькі анлайн).
 
  • 9 ноября (суббота) в 16:00 в Нотно-музыкальной библиотеке (пр-т. Партизанский, 3) состоится презентация выставки картин художницы Эльги Поповой “Сказки в нашей глубине”. На презентации прозвучат авторские сказки, а также музыка в исполнении Ивана Соласа. Вход свободный

 
  • 10 лістапада (нядзеля) у 12:00 у кавярні "Грай" (вул. Інтэрнацыянальная, 33) у межах курсаў "Мова Нанова Дзеткам" адбудзецца сустрэча з літаратарам Алегам Грушэцкім, з нагоды прэзентацыі ягонай кнігі "Краіна Вымярэнія". Карысныя веды праз гульню, памятныя сувеніры, галоўны прыз - кніга з аўтографам аўтара. Уваход вольны.

11 — 17 ноября

 

 

 

 
  • 12 ноября (вторник) в 18:30 проект «ЗаЧтение» приглашает на громкие чтения: “Петит-феномен”. Возраст: 3-6 лет. Книга: Исоль. Петит-феномен / Исоль; пер. с исп. А. Рэдулеску. — Москва : Ай, 2018. — 40 с. (лауреат премии “Лiхтар” фестиваля “Город и Книги”). Можно ли быть всегда хорошим? Или всегда плохим? Обязательно даже в самом хорошем мальчике, например, как Петит, будет что-то плохое. Он очень мил с дедушкой и просто отвратителен с голубями, он играет со своей собакой, заботится о своих игрушках, но обижает девчонок и немного жадничает. Его мама, кстати, не лучше. Она прекрасно понимает Петита, но всё-таки иногда она его наказывает. Так они плохие или хорошие? Или плохохорошие? Второй книгой возьмем “Мениньо” того же автора (лауреат “Лiхтара” 2017-2018). Место проведения: Научная библиотека БНТУ (ул. Я.Коласа, 16, 3 этаж). Стоимость: бесплатно (нужен читательский билет библиотеки – 1,5 руб). Предварительная запись обязательна.

 

  • 12 ноября (вторник) в 19:00 в perfect serve бар "Алкоголи" (ул.Интернациональная, 13) начнется заседание книжного клуба "Слезы счастья". Обсуждаем книжки, пьем вино. Никакой дидактики и правильного мнения, только честные впечатления и мысли. Начинаем с Рэя Брэдбери и его "Вина из одуванчиков".

 

 

 

 

 

 

 
  • 13 лістапада (серада) у 19:00 на пляцоўцы "Другі паверх/The Second Floor" (пр. Машэрава, 9, корпус 8) пачнецца вечар беларускай ЛГБТ і квір-паэзіі, то бок паэзіі, напісанай ЛГБТ і квір-людзьмі, якія жывуць у Беларусі. У вечары прымуць удзел Наста Манцэвіч, Мілана Лявіцкая, Віка Біран, Даша Рамановіч, Крысціна Бандурына, Валерыя Валкагонава. Пасля чытанняў адбудзецца стыхійная дыскусія на тэму ЛГБТ, квір і беларускай літаратуры. Мерапрыемства праходзіць у межах Тыдня супраць фашызма і антысэмітызма ў Беларусі 2019.

 
  • 14 лістапада (чацвер) у 14:00 у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі (пр. Незалежнасці, 116, зала адукацыйных тэхналогій) распачне працу круглы стол, прысвечаны Берасцейскай Бібліі. Да ўдзелу запрашаюцца навукоўцы, спецыялісты бібліятэк, архіваў і музеяў, краязнаўцы. Кантакты: (8 017) 293 27 81, (8 017) 293 27 82.
 
 
  • 15 лістапада (пятніца) у 16:30 Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Я. Коласа НАН Беларусі (вул.Сураганава, 15) запрашае на чарговую сустрэчу ў Літаратурную гасцёўню ЦНБ «Лепшае і найлепшае». У праграме: экскурсія ў мемарыяльны кабінет П.Ф. Глебкі, прагляд фільма «Гаючыя ўласцівасці кнігі», прысвечанага Пятру Глебку і яго бібліятэцы, а таксама лекцыя Ганны Севярынец «Віры гісторыі вакол Пятра Глебкі». Гэта магчымасць пачуць пра драматычныя падзеі часу і жыцця класіка беларускай літаратуры, а таксама даведацца, наколькі гаваркімі бываюць дакументы, дзённікавыя запісы, архівы і каму яны давяраюць свае таямніцы. Выступ аўтаркі кнігі «Вакол Пятра Глебкі», якая выйшла ў свет у красавіку 2019 г., пачнецца а 18-й. Тэл. для даведак +375172842706, +375296528038. Уваход вольны.

 

 

 

  • 15 ноября (пятница) в 18:30 «Букашкин дом» (ул. Мстиславца, 24) приглашает на терапевтическое рисование от проекта "Аляпка" по книге «Все видели кота», которая получила множество наград, и покорила читателей и критиков. Вместе с детьми мы прочитаем эту книгу и узнаем, как меняется мир в зависимости от того, кто и как на него смотрит. А потом будет терапевтическое рисование двух разных котов (акварелью и гуашью). Длительность: около часа. Возраст: от 2 до 15 лет. Стоимость: 9 руб.

 

 

 

  • 16 ноября (суббота) в 12:00 Национальный центр современных искусств Республики Беларусь (ул. Некрасова, 3) приглашает на спектакль «Алиса в стране чудес», созданный по мотивам сказки английского писателя Льюиса Кэрролла. Справки по тел.: 8017 235 03 31. Стоимость билетов: 8 руб. Билеты можно приобрести в кассе НЦСИ или по ссылке

 

  • 16 ноября (суббота) в 16:00 изостудия «Каляки-Маляки» (ул. Туровского, 4) совместно с книжным магазином Piramidka.by приглашают детей 3-5 лет на Арт-чтение. На встрече будут представлены самые крутые и нестандартные книги про динозавров. Будем их рассматривать, затаив дыхание, трогать, читать, играть. А ещё каждый малыш унесет домой своего собственного домашнего динозаврика. Запись по телефону 80297024635. Цена: 5 руб.

 

 

  • 16 ноября (суббота) в 19:00 музей «Страна Мини» (пр. Независимости, 25) приглашает на лекцию историка, культуролога, научного сотрудника Национального художественного музея Валерии Дубовской «Анна Ахматова и Николай Гумилёв. Легенда любви и нелюбви», которая состоится в рамках исторического курса «Поэт и время. Опыт катастроф» Открытого лектория. Цена: 40 р. Билеты и подробная информация на сайте.

 

  • 16 лістапада (субота) у 19:00 праваабарончая арганізацыя Human Constanta запрашае у Бізнэс-цэнтр Imaguru (вул.Фабрыцыўса, 4) на размову-дыскусію “Роля сучаснай літаратуры ў фармаванні культуры роўнасці” з людзьмі-літаратарамі_камі, якія паразважаюць пра тэму культуры роўнасці для/у літаратуры. Удзел прымуць перакладчыца і куратарка Ірына Герасімовіч, філосаф і літаратарка Ліля Ільюшына, пісьменнік Альгерд Бахарэвіч. Мадэратар: Віка Біран. Уваход вольны. Сустрэча пройдзе ў межах Тыдня асветніцкіх дзеянняў супраць фашызму і антысэмітызму ў Беларусі - за роўнасць і інклюзію.

 

 

 

18 — 24 ноября

 

  • 18 лістапада (панядзелак) у 18:30 кнігарня "Букашкін дом" (вул. Мсціслаўца, 24) запрашае на чарговыя "Кніжныя размовы"  сустрэчы для тых, хто любіць чытаць і размаўляць пра гэта па-беларуску. У лістападзе чытаем і абмяркоўваем адну з самых незвычайных і паспяховых беларускіх кніг 2018 года  "Вяртанне Ліліт" Юліі Шаровай. Працягласць: 1,5-2 гадзіны. Кошт: умоўна-бясплатна (5 руб., на якія вы можаце купіць каву, дэсэрт ці кнігу). Запіс на мерапрыемства

 

  • 19 лістапада (аўторак) у 18:00 у ОК16 (вул. Кастрычніцкая, 16) у межах фестываля “На розныя галасы. Polish Plays” пройдзе прэзентацыя анталогіі польскай сучаснай драматургіі. П’есы выйшлі ў перакладзе на беларускую мову ў выдавецтве “Логвінаў”. Перакладчыкі анталогіі “На розныя галасы”: Марына Шода, Андрэй Хадановіч, Марыя Пушкіна і Марына Казлоўская. У прэзентацыі ўдзел прымаюць перакладчыкі, а таксама Марта Сакалоўская, Пшэмыслаў Пілярскі, Міхал Шыманяка, Маліна Пшэслюга, Лена Мальчэўская і Таня Арцімовіч. Пры падтрымцы Польскага Інстытута ў Мінску ў межах Месяца польскай літаратуры. Уваход вольны, але патрэбна папярэдняя рэгістрацыя.

     

  • 19 ноября (вторник) в 18:30 проект «ЗаЧтение» приглашает на встречу «Тоже люди: “Лис”». Возраст: 12-16 лет. Книга: Уайлд, М. Лис / Маргарет Уайлд; худ. Рон Брукс. — Санкт-Петербург; Москва : Речь, 2017. — 40 с. (лауреат премии “Лiхтар” фестиваля “Город и Книги”). Открыто и честно разговаривать с подростками на сложные темы? Это... непросто. Они не всегда слушают. Особенно нас, родителей. ​Они почти всегда не верят. Особенно в те ужасы, которыми мы их стращаем. Но, если о страшных вещах не говорить, они не исчезают. Книгу обсудить проще. Книга позволяет абстрагироваться от конкретного родителя и конкретного подростка, но остаться в теме; избежать нравоучений, но все-таки сделать выводы. Книга, особенно хорошая книга, не вызывает такого ярого желания спорить и делать наоборот. Она рассказывает в форме истории, а истории запоминаются лучше. Будем читать про сороку, которая больше не сможет летать и пса, который слеп на один глаз. Он становится ее крылом, а она — его глазом. Но однажды к ним приходит Лис. Лис, пахнущий завистью, злобой и одиночеством. Место: Научная библиотека БНТУ (ул. Я.Коласа, 16, 3 этаж). Стоимость: бесплатно (нужен читательский билет библиотеки – 1,5 руб). Регистрация обязательна, мы читаем в маленьких группах.

 

  • 20 лістапада (серада) у 17:00 Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. М.Багдановіча, 13) запрашае на мерапрыемства «Веліч спадчыны і гонар літаратуры», у рамках якой адбудзецца прэзентацыя ўнікальных выданняў — кніг беларускага гісторыка, пісьменніка і перакладчыка Юрыя Кур’яновіча пра старажытныя і загадкавыя Лошыцу і Тураў, і пра выдатнага ўкраінскага літаратара, навукоўца-хіміка, педагога — Пятра Франко. Тэл.: (017) 334-44-47.

 

 

 

  • 21 лістапада (чацвер) у 11:30 Дзіцячая бібліятэка №6 імя В. Віткі (вул. К. Лібкнехта, 98) запрашае на сустрэчу з пісьменніцай, перакладчыцай, літаратурным крытыкам Ганнай Янкутай. Вас чакае прэзентацыя кнігі "Кот Шпрот і таямніца атракцыёнаў", выступ лялечнага тэатра "Пацешка", фота- і аўтограф-сесія. Вы зможаце не толькі задаць пытанні любімай пісьменніцы, але і ўзяць у яе аўтограф. Уваход вольны. Тэл. (017) 3770721.

 

  • 21 лістапада (чацвер) а 18:00 у кнігарні "Акадэмкніга" (пр-т Незалежнасці, 72) адбудзецца старт продажу кнігі "Прыгоды Пінокіа".

 

  • 22 ноября (пятница) в 10:00 в кафе «Feelini» (ул. Интернациональная, 36) пройдёт литературный завтрак «Александр Пушкин. Дубровский. А это всё о ком?». Вообще-то «Дубровский» — совсем не про помещиков, один злой, другой благородный. И даже не про Владимира Дубровского, честного мстителя и русского Робин Гуда. Да и название повести дал совсем не Пушкин — Пушкин как раз таки и не знал, чьё имя дать истории благородного разбойника. Потому что она и не про разбойника вовсе. А о ком же тогда? Пушкин, как всегда, непрост. А уж если разбираться в «Дубровском» с точки зрения теории литературы… Лектор: Анна Северинец. Стоимость участия – 30 руб (покупка онлайн)
 
 
  • 22 лістапада (пятніца) у 19:00 чайная студыя "Puer Club" (вул. Караля, 51) запрашае на чытанне і чаяванне «Паэтычны ўлун». Паразмаўляем на мове паэзіі з Кацярынай Масэ – паэткай, мастачкай, аўтаркай чатырох паэтычных зборнікаў і арганізатаркай разнастайных літаратурных імпрэзаў. Уваход: 10 руб. (гарбата ўключана). Увага! Папярэдні запіс абавязковы: +375 29 1999 790.

 

  • 23 ноября (суббота) в 10:00 в кафе Fellini (ул. Интернациональная, 36) пройдёт литературный завтрак по рассказу «Дочь Бухары» Людмилы Улицкой. Война и мир, здоровье и болезнь, общество и частная жизнь – не на этих «китах» и «столпах» зиждется хрупкий мир героев Людмилы Улицкой? Читателю будет непросто расшифровать биологические коды, которые в лучших традициях Эмиля Золя влияют у Улицкой на судьбу «дочери Бухары», но, как говорится, внимательность и скрупулезность врача в помощь. Лектор: Марина Лебедева. Стоимость – 30 руб. (покупка онлайн)

 

  • 23 ноября (суббота) в 17:00 музей «Страна Мини» (пр. Независимости, 25) приглашает на лекцию историка, культуролога, научного сотрудника Национального художественного музея Валерии Дубовской «Марина Цветаева. Гений в плену мифа», которая состоится в рамках исторического курса «Поэт и время. Опыт катастроф» Открытого лектория. Цена: 40 руб. Билеты и подробная информация на сайте.

 

  • 24 лістапада (нядзеля) у 15:00 у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі (пр.Незалежнасці, 116) у рамках “Клуба кніжных прафесараў” пройдзе ўнікальны занятак-сустрэча з мастаком-графікам Сяргеем Волкавым. Дзеткі ўбачаць кнігі, праілюстраваныя графікам, а таксама арыгінальныя акварэльныя малюнкі, якія з’яўляюцца ілюстрацыямі да вядомых дзіцячых кніг. Тэлефоны для даведак: (8044) 5793907, (8017) 2932782. Кошт заняткаў 4,50 руб.

 

  • 24 ноября (воскресенье) в 18:00 детский театр «Какао» приглашает в студию "BaiLanDo" (ул. Сурганова, 24) на необычный интерактивный спектакль по мотивам истории английской писательницы Джулии Дональдсон «Улитка и кит» (2,5+). Чудесная история о приключениях и дружбе, о добре и взаимопомощи, о том, что каждому под силу сделать Большое дело и осуществить Свою мечту. Билеты приобретаются на месте в день мероприятия. Запись по телефону +37529 6970809. Стоимость: от 10 руб. 

25 — 30 ноября

 

  • 26 лістапада (аўторак) у 18:30 праект «ЗаЧтение» запрашае на праслухоўванне аўдыёзапісу кнігі Гунілы Бэргстрэм пра Біла з Болай. Узрост: 8+. Кніга: Бэргстрэм, Гуніла. Суперкніга пра Біла з Болаю (Біл разумны, а Бола вясёлая) / Гуніла Бэргстрэм; пер. Андрэя Хадановіча, Надзеі Кандрусевіч, Алесі Башарымавай. – Мінск : Кнігазбор, 2017. – 64 с. (лаурэат прэміі “Ліхтар” фестывалю “Горад і Кнігі”). Разам паслухаем кранальны аўдыёзапіс кнігі шведскай дзіцячай пісьменніцы Гунілы Бергстрэм пра Біла з Болай у выкананні Ганны Хітрык і Паўла Харланчука. Да нас завітае Надзя Кандрусевiч-Шыдлоўская. Вазьміце насоўкі. Месца: Навуковая бібліятэка БНТУ (вул. Я. Коласа, 16, 3 паверх). Уваход вольны. Патрэбна рэгістрацыя і чытацкі білет бібліятэкі (1,50 руб.)

 

 

  • 27 лістапада (серада) у 11:00 у Мінскім абласным Інстытуце развіцця адукацыі (вул. П. Глебкі, 88) пройдзе семінар «Беларуская літаратура сёння: навінкі друку, сучасныя выдавецтвы, хіты шорт-лістоў», на якім будуць разглядацца актуальныя для нашага літаратурнага поля пытанні: стан кніжнага рынку ў Беларусі; вынікі сацыялагічных даследванняў чытацкай аудыторыі, попыту і запатрабаванняў сучасных чытачоў; культурніцкі маркетынг; стратэгіі прамоцыі; краўндфандынг; сучасныя мадэлі працы з кнігай; літаратурны блогінг. Вядзе семінар Людміла Камлюк-Ярашэнка, кандыдат філалагічных навук, дацэнт БДУ. Спецыяльны госць мерапрыемства – Кірыл Стаселька, беларускі празаік, навуковы супрацоўнік інстытута сацыялогіі НАН Беларусі, кіраўнік праекта InfographerBy, аўтар кніг “Дзіцячы маніфест”, “Marginalis”, “Дзевяць жыццяў Віта Морэ”. Для кантактаў: 8(017)3630993. Для ўдзелу ў семінары неабходна зарэгiстравацца па спасылцы. Кошт 23,15 руб. 

 

 

 

  • 27 лістапада (серада) у 17:00 у Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры (вул. М.Багдановіча, 13) адбудзецца адкрыццё літаратурна-дакументальнай экспазіцыі “Залатая раніца беларускага адраджэння”, прысвечанай літаратурным згуртаванням 1920х гг. (“Маладняк”, “Узвышша”, “Полымя”, БелАПП). Мерапрыемства ладзіцца ў рамках супрацоўніцтва музея з Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі, Беларускім дзяржаўным архівам-музеем літаратуры і мастацтва, часопісам “Маладосць”. Тэл.(017) 335-44-47 ; (017) 334-56-21.

 

 

  • 27 ноября (среда) в 19:00 Книжный клуб “Мефодий” приглашает на обсуждение книги «Чёрный лебедь» Н.Н.Талеба. Мы выбрали, пожалуй, самую популярную из книг одного из самых цитируемых мыслителей современности, автора бестселлеров, трейдера, миллионера и философа. Встреча пройдет в секретном месте, которое станет известно тем, кто зарегистрируется. Вход: free donation.

 

  • 29 лістапада (пятніца) а 18:00 Літаратурны музей Петруся Броўкі (вул. К.Маркса, 30) запрашае на мерапрыемства «Спакушальная ўсмешка Эдзі Агняцвет». Уцячы. Вырвацца хаця б на некалькі гадзін з палону сям’і. І зрабіць гэта весела, хуліганіста, спантанна — падаецца, што гэта любімы занятак гарэзлівай Эдзі Агняцвет. Няхай дамашнія крыўдуюць, злуюцца, надзімаюцца, калі не разумеюць, наколькі неабходныя паэту такія творча-выратавальныя ўцёкі. Вас чакае новая Эдзі Агняцвет, якую вы не ведалі. Аўтар і вядучы: Васіль Дранько-Майсюк. Уваход вольны.

 

  • 29 ноября (пятница) в 18:30 в "Букашкином доме" (ул. Мстиславца, 24) состоится очередная встреча Домашнего книжного клуба. В этот раз читаем и обсуждаем 2 романа: Виктория Хислоп «Нить», Лиз Мюррей «Клуб бездомных мечтателей».

 

  • 29 лістапада (пятніца) а 19:00 у Літаратурным музеі Максіма Багдановіча (вул. М.Багдановіча, 7А) вас чакае імпрэза «(Не) страшныя казкі Уладзіміра Караткевіча». Музей прадставіць вашай увазе аўтограф Уладзіміра Сямёнавіча Караткевіча, адрасаваны пісьменніку Адаму Глобусу, які дапаможа нам даведацца пра гісторыю стварэння «Страшнай казкі», а таксама распавядзе пра знакамітага суседа па лесвічнай пляцоўцы ў доме на вуліцы Карла Маркса. Удзельнікі імпрэзы паразважаюць пра казачны фармат, пачуццё гумару, узаемасувязі і ўзаемаўплывы ў творчасці, а лірычным складнікам мерапрыемства будуць песні Рамана Яраша на словы Уладзіміра Караткевіча. Тэлефон для сувязі: 8017-3344269. Уваход вольны.

 

  • 30 лістапада (субота) а 14:00 у Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры (вул. М. Багдановіча, 13) адбудзецца прэзентацыя новага рамана Наталкі Бабінай «Бодай, будка». На прэзентацыі пісьменніца распавядзе пра гісторыю стварэння рамана і падзеліцца сваімі думкамі пра важнасць/непатрэбнасць нацыянальнай ідэнтычнасці ў глабалізаваным свеце. Удзельнікі сустрэчы разам са Студэнцкім этнаграфічным таварыствам заспяваюць песні, а таксама навучацца танчыць танцы, якія спяваюць і танцуюць героі ў рамане. Уваход вольны.

 

  • 30 ноября (суббота) в 17:00 музей «Страна Мини» (пр-т. Независимости, 25) приглашает на лекцию историка, культуролога, научного сотрудника Национального художественного музея Валерии Дубовской “Борис Пастернак. Музыка, которая борется с собой”, которая состоится в рамках исторического курса «Поэт и время. Опыт катастроф» Открытого лектория. Билеты и подробная информация на сайте. Цена: 40 руб.

 

 

 

Тэги: 

     Организаторы:

zachtenie.png nb_bntu.png bba.png      

    Партнёры:

syberry-final2.png pvt_logo.png gette.png hosterby.png logo-knijnaya_nora.png 52520554_311141699595329_3926729964115722240_n.png    

   Инфопартнёры:

    argumenty_i_fakty_0.png logo_relax_new_1_0_0.png wereminsk_0.png tayms_bntu.png logo1.jpg