ЛіхтарЫМ: «Пітэр Пэн» Дж. М. Бары

Бібліятэка: Цэнтральная гарадская бібліятэка імя К. Маркса ўстановы культуры “Цэнтралізаваная сістэма дзяржаўных публічных бібліятэк г. Магілёва”.

 

Аўтары:

Пунчанка Ірына Міхайлаўна – загадчык аддзела аблугоўвання і інфармацыі ЦГБ імя К. Маркса 

Шэпелева Алена Міхайлаўна – загадчык аддзела бібліятэчнага маркетынгу ЦГБ імя К. Маркса 

 

Анлайн-quiz “Прыгоды ў чароўнай краіне Неверляндыі” размешчаны на сайце нашай установы з мэтай папулярызацыі твора і чытання на беларускай мове не толькі сярод карыстальнікаў бібліятэкі, але і анлайн-карыстальнікаў.

 

У анлайн-quizе могуць прымаць удзел усе жадаючыя, незалежна ад таго, дзе яны знаходзяцца: дома, у кафэ, парку, гасцях. Галоўная ўмова – доступ да сеткі Інтэрнэт і дружная кампанія. Для ўдзелу ў гульні неабходна падзяліць удзельнікаў на две каманды ад 2 да 4-5 чалавек, якім трэба будзе прайсці ўсе заданні quizа.

 

У першым туры ўдзельнікі будуць знаёміцца з ілюстрацыямі Кацярыны Дубовік да кнігі Дж. М. Бары “Пітэр Пэн”, дзе ім трэба будзе выбраць з прапанаваных варыянтаў адказаў – правільны.

 

У другім туры ўдзельнікам трэба паказаць веданне зместу твора адказваючы на пытанні.

 

Трэці тур дазваляе праявіць эрудыцыю і кемлівасць пры складанні слоў з прапанаваных літар.

 

Пытанні чацвёртага тура прысвечаны назвам каманд “Пірацкі карабель” і “Русалчына затока”. Так, камандзе “Пірацкі карабель” трэба будзе адказаць на пытанні з главы “Русалчына затока”, а камандзе “Русалчына затока” адказаць на пытанні з главы “Пірацкі карабель”.

 

У пятым туры ўдзельнікам quizа прапануецца адказаць на пытанні пра  герояў твора.

 

Дадзенае мерапрыемства было праведзена для розных катэгорый карыстальнікаў: для навучэнцаў 4, 7, 8 класаў сярэдніх школ горада, для навучэнцаў ДУА “Спецыяльная агульнаадукацыйная школа для дзяцей з парушэннямі псіхічнага развіцця (цяжкасцямі навучання)”. Правядзенне quizа паказала, што незалежна ад узросту кожны з удзельнікаў вынес для сябе з дадзенага мерапрыемства нешта сваё: любоў да бацькоў, каштоўнасць дружбы, узаемадапамогу, кемлівасць і шмат іншага. Усе прысутнічыя пасля мерапрыемства захацелі яшчэ раз перачытаць кнігу, а тыя, хто яшчэ не паспеў гэта зрабіць – абяцалі абавязкова прачытаць і падзяліцца ўражаннямі ад прачытанага ў адкрытай групе “Дзіцячае вымярэнне” у сацыяльных сетках “Вконтакте”,  “Одноклассники”, “Facebook”, дзе дзейнічае анлайн-фотаакцыя “# Я чытаю Пітэра Пэна”.

 

Наша мэта дасягнута, а гэта значыць, што такія формы патрэбны для працы з карыстальнікамі, яны вельмі падабаюцца падрастаючаму пакаленню, і любы, хто прыме ўдзел у quizе, захоча чытаць.

 

banner.jpg

 

Дарагія сябры!

 

Запрашаем Вас стаць удзельнікамі АНЛАЙН-QUIZА “ПРЫГОДЫ Ў ЧАРОЎНАЙ КРАІНЕ НЕВЕРЛЯНДЫІ”. Для гэтага вам неабходна падзяліцца на 2 каманды ад 2 да 4-5 чалавек і прайсці ўсе туры гульні. За кожны правільны адказ каманда атрымае адзін бал. Пачынае анлайн-quiz каманда 1, а наступныя туры пачынае тая каманда, у якой найменьшая колькасць атрыманых балаў за папярэдні тур. Пераможцам стане каманда, якая набярэ найбольшую колькасць балаў. Поспехаў вам!

 

ТУР 1.

КАМАНДА 1.

 

Фото 1 (с.10)

Нэна чакае Пітэра Пэна

Нэна бавіць вольны час, назіраючы за дзецьмі ў вазках

Нэна разам з нянькамі гуляе з дзецьмі

 

Фото 2 (с.14)

Краіна Джона і Вэндзі

Краіна Майкла

Краіна Неверляндыя

 

Фото 3 (с.27)

Містар Дарлінг вядзе выгульваць Нэну на вуліцу

Містар Дарлінг груба схапіў за каршэнь Нэну і выцягнуў яе з дзіцячага пакоя

Містар Дарлінг выганяе Нэну з дому

 

Фото 4 (с.138)

Сон капітана Крука

Сустрэча капітана Крука з Пітэрам Пэнам

Пітэр Пэн адпачывае

 

Фото5 (с.171)

Місіс Дарлінг і Нэна чытаюць газеты

Місіс Дарлінг і Нэна чакаюць дзяцей

Місіс Дарлінг і Нэна адпусцілі дзяцей

 

КАМАНДА 2.

 

Фото 6 (с.17)

Місіс Дарлінг

Вэндзі

Дзінь-Дзінь

 

Фото 7 (с.97)

Капітан Крук і піраты

Капітан Крук і місіс Дарлінг

Капітан Крук і Тыгровая Лілея

 

Фото 8 (с.38)

Прагулка па парку

Нянькі глядзяць за дзецьмі

Дзеці, выпаўшыя з вазочкаў пакуль нянька глядзела ў іншы бок, адпраўляюцца у Неверляндыю

 

Фото 9 (с.122)

Джон вярнуўся да дому, але акно было зачынена, бо маці зусім пра яго забылася і ў яго ложку спаў іншы малец

Пітэр Пэн вярнуўся да дому, але акно было зачынена, бо маці зусім пра яго забылася і ў яго ложку спаў іншы малец

Балабол вярнуўся да дому, але акно было зачынена, бо маці зусім пра яго забылася і ў яго ложку спаў іншы малец

 

Фото 10 (с.83)

Цёмны лес

Скала Выгнанцаў

Падземны дом

vybar_kapitana_u_kamandze_rusalchyna_zatoka.jpg

 

ТУР 2.

КАМАНДА 1.

 

  • Хто такі Пітэр Пэн?

Хлопчык, якому падабаюцца свавольствы і прыгоды і які хоча стаць дарослым

Хлопчык, які апранаецца ў вопратку, зробленую з кветак

Хлопчык, які не хоча быць дарослым і вечна застаецца юным

 

  • Хто жыве ў чаройнай краіне Неверляндыі?

Пітэр Пэн і згубленыя хлопчыкі

Пітэр Пэін і згубленыя дзяўчаты

Пітэр Пэн

 

  • Як звалі дзяцей місіс Дарлінг?

Джэйн, Вэндзі, Майкл

Джордж, Джэйн, Майкл

Вэндзі, Джон, Майкл

 

  • Кім з`яўляўся строгі ньюфаўндлэнд з мянушкай Нэна ў сям`і Дарлінгаў?

Служанка

Нянька (сабака)

Бабуля

 

  • Што стала з Пітэрам Пэнам у канцы казкі?

Ён расхваляваўся і вярнуўся назад на востраў

Ён вярнуўся да сваіх бацькоў і вырашыў стаць дарослым

Ён застаўся жыць разам з Вэндзі

 

КАМАНДА 2.

 

  • Неверляндыя – гэта …?

Краіна Кветак

Востраў, стракаты, каляровы, з каралавымі рыфамі і быстраходным караблём на даляглядзе….

Краіна Дыітакбудзе

 

  • Як звалі фею з краіны Неверляндыя?

Зарына

Вэндзі

Дзінь-Дзінь

 

  • Што расказаў Пітэр Пэн пра сябе Вэндзі?

Аб тым, як ён сышоў з хаты, вырашыўшы ніколі не станавіцца дарослым

Аб сваіх родных

Аб сваёй краіне Неверляндыі

 

  • Што паклала ў шуфлядку місіс Дарлінг?

Цукеркі

Цень Пітэра Пэна

Пярсцёнак

 

  • Кім з`яўлялася Вэндзі для згубленых хлопчыкаў у краіне Неверляндыі?

Сястра

Сяброўка

Мама

farmiravanne_kamand.jpg

 

ТУР 3. Збяры словы з дадзеных літар

 

КАМАНДА 1.

 

  • П,Я,І,Д,Г,Л,І,А.Ш,К,С,У,В,Е,С,І,А,Н,Р,В,Н,Дз,М,Э,І,Т,Р,Н,-.

 

НЯВЕР-ПТУШКА, МІСІС ДАРЛІНГ, ВЭНДЗІ

НЯВЕР-ПТУШКА, МІСІС ДАРЛІНГ, МАЙКЛ

ДЗІНЬ-ДЗІНЬ, МІСІС ДАРЛІНГ, ВЭНДЗІ

 

  • П,Я,І,Н,Л,Ы,Дз,Е,А,Н,І,Е,Л,Я,В,Ц,І,Е,О,А,Я,Р,Н,Ы,І,М,Л,П,К,І,Й,Г,І.

 

ПЛЕМЯ ПІКАНІНІ, КАПІТАН,ТЫГРОВАЯ ЛІЛЕЯ

ПЛЕМЯ ПІКАНІНІ, ІНДЗЕЙЦЫ,ТЫГРОВАЯ ЛІЛЕЯ

ВЯСЁЛЫ РОДЖЭР, ІНДЗЕЙЦЫ,ТЫГРОВАЯ ЛІЛЕЯ

 

  • Б,У,З,К,А,Л,К,Ю,Л,О,Г,Б,Н,З,І,А,Л,Б,А.

 

БАЛАБОЛ, ГУЗАК, РОБ МАЛІНЗ

БАЛАБОЛ, ГУЗАК, БЛІЗНЮК

БІЛ ДЖУКС, ГУЗАК, БЛІЗНЮК

 

  • Дз,Ь,-,Н,Х,І,А,Р,Дз,Н,Ь,-,Б,О,А,Л,І,Н,Дз,Л,І,Н,Дз,І,І,А,К.

 

ДЖЭЙН, ДЗІНЬ-ДЗІНЬ, ДЗІНЬ-БОН

КРАКАДЗІЛІХА, ГУЗАК, НЯВЕР-ПТУШКА

КРАКАДЗІЛІХА, ДЗІНЬ-ДЗІНЬ, ДЗІНЬ-БОН

 

  • В,Р,Э,Е,Т,І,Ь,О,Д,Ё,Л,Ы,Ж,Я,С,В,Ф,Л,Р,І,Н,Р,С.

 

ПАДЗЕМНЫ ДОМ, СІЛЬВЕР, ФЛІНТ

ВЯСЁЛЫ РОДЖЭР, СТАРКІ, ФЛІНТ

ВЯСЁЛЫ РОДЖЭР, СІЛЬВЕР, ФЛІНТ

 

КАМАНДА 2.

 

  • М,О,Дж,Н,Э,Л,К,А,Й,В,Дз,І,Н,

 

МАЙКЛ, СМІ, ВЭНДЗІ

ПІТЭР, ДЖОН,СТАРКІ

МАЙКЛ, ДЖОН, ВЭНДЗІ

 

  • П,Н,В,Р,Л,Я,П,Д,О,М,Я,Н,Д,Ы,Э,Р,Е,Н,А,Дз,М,Н,Ы,Е,Т,Э,І,П,Е.

 

ПІТЭР ПЭН, ВЫГАНЦЫ, ЗАТОКА

ПІТЭР ПЭН, НЕВЕРЛЯНДЫЯ, ПАДЗЕМНЫ ДОМ

КАПІТАН КРУК, НЕВЕРЛЯНДЫЯ, ПАДЗЕМНЫ ДОМ

 

  • С,Р,А,У,Дж,М,І,Н,І,К,О,Б,Л,С,А,Т,Л,І,З,Б,К,Р.

 

СМІ, КАПІТАН КРУК, РОБ МАЛІНЗ

БІЛ ДЖУКС, СТАРКІ, РОБ МАЛІНЗ

БАЛАБОЛ, СТАРКІ, РОБ МАЛІНЗ

 

 

  • Р,І,С,В,Г,К,Л,А,Ы,Л,С,Л,Т,Ы,Г,А,К,У,Н,А,Ц,А,Ў,Е,І,Л,Я,Н,А,В,Р,О,А,Я

 

РУСАЛКІ, ВЯСЁЛЫ РОДЖЭР, ТЫГРОВАЯ ЛІЛЕЯ

ЗАТОКА, СКАЛА ВЫГНАНЦАЎ, ТЫГРОВАЯ ЛІЛЕЯ

РУСАЛКІ, СКАЛА ВЫГНАНЦАЎ, ТЫГРОВАЯ ЛІЛЕЯ

 

  • Х,А,О,Т,З,А,К,Б,Ь,Л,Е,А,К,Р,А,Т,К,А,А.

 

ХАТКА, ДОМ, СМІ

ДЖОН, ЗАТОКА, КАРАБЕЛЬ

ХАТКА, ЗАТОКА, КАРАБЕЛЬ

gulnya_pachalasya.jpg

 

ТУР 4.

 

КАМАНДА 1.

 

  • Што падараваў Пітэр Пэн Вэндзі?

Гарлачык

Човен

Русалчын грабянец

 

  • Чаму Скала Выгнанцаў мела такую назву?

Там жылі піраты

Злыя капітаны прыкоўвалі да яе маракоў і пакідалі іх на смерць

Туды адпраўлялі непаслухмяных хлопчыкаў

 

  • Каго спас Пітэр Пэн ад піратаў на Скале Выгнанцаў?

Тыгровую Лілею

Вэндзі

Джона

 

  • Як звалі дзяўчынку, якую хацелі ўкрасці піраты, каб яна стала іх мамай?

Дзінь-Дзінь

Нэна

Вэндзі

 

  • Што паўтараў Пітэр Пэн стоячы на скале?

“Ці магу я чым-небудзь дапамагчы?”

“Смерць – гэта яшчэ адна неверагодная прыгода”

 “Гэй, дух начной затокі, ты мяне чуеш?”

 

КАМАНДА 2.

 

  • Як звалі галоўнага капітана пірацкага карабля?

Капітан Кід

Капітан Крук

Капітан Смі

 

  • “Вясёлы Роджэр” – гэта …

Быстраходны карабель

Востраў

Затока

 

  • Каго з піратаў дзеці лічылі мілым і былі ў захапленні ад яго?

Сільвер

Смі

Флінт

 

  • Па якой прычыне Капітан Крук падпісаў прысуд хлопчыкам?

Хлопчыкі адмовіліся ад Вэндзі

Хлопчыкі бачылі ў пірацкай справе нейкую рамантыку

Хлопчыкі не прысягнулі Капітану Круку

 

  • Чаго спужаўся капітан Крук?

Жудаснага цікання Кракадзіліхі

Тужлівых стогнаў русалак

Крыка Пітэра Пэна

znayomstva_z_tvoram_0.jpg

 

ТУР 5. Знайдзі адпаведнасці

 

КАМАНДА 1

 

1.Вэндзі

 

1.Згублены хлопчык, вельмі маўклівы

2.Капітан Крук

2. Дзяўчынка, якая стала мамай для Пітэра Пэна і згубленых хлопчыкаў

3.Смі

 

3.Бацька Вэндзі, Джона і Майкла Дарлінгаў

4.Джордж Дарлінг

4.Пірат, самы адданы чалавек Капітана Крука

5.Балабол

5.Капітан пірацкага карабля

 

1-4, 2-1, 3-5, 4-3, 5-2

1-2, 2-5, 3-4, 4-3, 5-1

1-2, 2-5, 3-5, 4-3, 5-1

 

 

 

КАМАНДА 2

 

1.Пітэр Пэн

 

1.Самая вядомая з казачных фей. На першы погляд помслівая і зласлівая, але ў глыбіні душы вельмі добрая і гатовая аддаць жыццё за Пітэра Пэна

2.Дзінь-Дзінь

2.Дачка Вэндзі Дарлінг

3.Нэна

 

3.Хлопчык, які не хоча быць дарослым і вечна застаецца юным, любіць свавольствы і прыгоды

4.Джэйн Дарлінг

4.Сабака, нянька Вэндзі, Джона і Майкла Дарлінгаў

5.Старкі

5.Пірат-джэнтльмен. Кажуць, ён калісьці быў настаўнікам малодшых класаў

 

1-3, 2-1, 3-4, 4-2, 5-5

1-3, 2-1, 3-5, 4-2, 5-3

1-5, 2-1, 3-2, 4-4, 5-1

 

Бэйдж каманды №1

beydzh_kamandy_no1.jpg

Бэйдж каманды №2

beydzh_kamandy_no2.jpg

Назвы каманд

nazva_kamandy_no1.jpgnazvy_kamandy_no2_0.jpg

 

     Организаторы:

zachtenie.png nb_bntu.png bba.png      

    Партнёры:

syberry-final2.png pvt_logo.png gette.png brsm.png logo-knijnaya_nora.png hosterby.png 30875041_2135953859972760_1604262771_n.png 01.png
akademkniga.jpg menuby.png 54518157_2027237867580014_2795806607689121792_n.png 52520554_311141699595329_3926729964115722240_n.png logo_prosvetitel_bolshoy_0.png  media_bay_0.png karerapress_0.png logograndmahouse.png
technalohija_0_0.png malyshi_png_0_0_0.png olololo.png          

   Инфопартнёры:

  maladosc_loga.png argumenty_i_fakty_0.png logo_relax_new_1_0_0.png wereminsk_0.png tayms_bntu.png