Палажэнне аб рабоце праекта “Ліхтар”
1. У праект адбіраюцца сучасныя дзіцячыя і падлеткавыя літаратурныя творы, якія на высокім мастацкім узроўні ілюструюць важныя рэаліі сучаснага свету, закранаюць грамадскія, асобасныя і маральна-этычныя праблемы, актуальныя для сучасных дзяцей і падлеткаў, пашыраюць уяўленні чытачоў аб навакольным свеце, спрыяюць міжкультурнай камунікацыі, а таксама паднімаюць наватарскія і правакацыйныя дыскусіі тэмы.
2. У спісы ўключаюцца мастацкія і мастацка-пазнавальныя тэксты як празаічныя, так і паэтычныя. Умовы ўключэння твораў у працоўныя спісы экспертаў праекта:
выданні, якія выйшлі на беларускай мове
выданні, якія выйшлі на іншых мовах беларускіх пісьменнікаў
выданні, якія выйшлі ў беларускіх выдавецтвах і якія можна знайсці ў краіне
3. Права намініраваць творы маюць кніжныя выдавецтвы, аўтары, перакладчыкі, ілюстратары, літаратурныя ініцыятывы і праекты. Намініруючыя асобы згаджаюцца ў выпадку адбору выдання ў спіс экспертнага праекта "Ліхтар" бязвазмездна перадаць экзэмпляр выдання ў бібліятэку праекта "Ліхтар" для далейшага выкарыстання ў праектнай і партнёрскай дзейнасці праекта.
4. Прыём прац для разгляду ідзе ўвесь час. Выбар "Лiхтара" аб'яўляецца шляхам публікацыі анатаванага спісу на старонцы праекта.
5. Кожнае выдавецтва, аўтар або праект, якія прапануюць твор для разгляду Экспертамі, накіроўвае на адрас zachtenie@gmail.com ліст з указаннем наступнай інфармацыі:
– назвай кнігі і яе выходнымі дадзенымі;
– электронную версію выдання.
6. Выданні, прапанаваныя ў праект, не рэцэнзуюцца.
7. Грашовых узнагарод за ўключэнне ў спіс "Лiхтара" не прадугледжваецца.
8. Пасля ўключэння выдання ў праект "Ліхтар" яно прапануецца для стварэння метадычных матэрыялаў камандзе спецыялістаў па рабоце з дзіцячым чытаннем, якія супрацоўнічаюць з праектам.
9. Праект "Ліхтар" на прынцыпах партнёрскай дзейнасці супрацоўнічае з кніжнымі і літаратурнымі фестывалямі, кніжнымі і літаратурнымі праектамі, спецыялістамі ў галіне дзіцячага чытання, чытацкімі клубамі і тэатрамі з мэтай прасоўвання сучаснай беларускай літаратуры для дзяцей і падлеткаў.